Касавіца пачалася!. 21.by

Касавіца пачалася!

16.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі касіць травы першага ўкосу ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”. На палетак люцэрны ля вёскі Шалашы вывеў свой трактар “МТЗ-3022” з касілкай «КМР-9» механізатар Андрэй Марчанка (на здымку). У другую змену з ім працуе сын Руслан.


– Нам неабходна ўбраць 2 тысячы гектараў траў першага ўкосу і нарыхтаваць з іх 9 тысяч тон сенажу, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бабіновіч. – Палову палеткаў займаюць бабовыя і бабова-злакавыя культуры. У першую чаргу будзем скошваць найбольш ураджайныя ўчасткі, каб у аптымальныя тэрміны закласці для дойнага статка на кожнай з малочнатаварных фермаў якасны сянаж з высокім утрыманнем пратэіну.
Як паведаміў Сяргей Бабіновіч, падчас корманарыхтоўкі ў гаспадарцы маюць магчымасць задзейнічаць пяць касілак, тры кормаўборачныя камбайны і да 12 адзінак тэхнікі на адвозцы зялёнай масы. Гэта дазваляе назапасіць неабходную колькасць кармоў з траў першага ўкосу за 20 дзён.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі касіць травы першага ўкосу ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”. На палетак люцэрны ля вёскі Шалашы вывеў свой трактар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика