Стары Свержань – пад малітвенным пакровам. 21.by

Стары Свержань – пад малітвенным пакровам

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

190518f

Надзвычай святочнай была пазамінулая нядзеля для жыхароў Старасвержанскага сельсавета. Раніцай вернікі спяшаліся ў Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Скамарошкі на прастольнае свята. У Юр’еў дзень на царкоўным календары – дзень памяці вялікамучаніка Георгія Пабеданосца, у гонар якога названы храм.

А вечарам адбылася знакавая падзея ў Старым Свержані – прайшла першая служба ў новым храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Настаяцелем прыхода свяшчэннікам Сергіем Андрэевым, якія з’яўляецца і настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма ў Скаморошках, быў адслужаны малебен.

За паўгадзіны да службы стаў збірацца прыбраны народ, з букетамі кветак са сваіх клумбаў. А к 17 гадзінам – храм быў запоўнены. Усіх перапаўняла радасць, што пачынаюцца богаслужэнні ў царкве. Разам з вяскоўцамі малілася старшыня Старасвержанскага сельвыканкама Марына Таяноўская.

Храм гэты пабудаваны з нуля. Раней на гэтым месцы стаяла царква, узведзеная ў ХVІІІ стагоддзі. У богаборчы час святыню ператварылі ў свіран, а потым здарыўся пажар, і будынак быў знішчаны. На гэтым намоленым вякамі мецы застаўся каменны царкоўны паркан.

Аднаўленне храма пачалося з моманту назначэння на прыход айца Сергія Андрэева. Усе гэтыя гады – а гэта ўжо два дзесяцігоддзі – ён служыць у Свята-Георгіеўскім храме і разам з прафесійным праекціроўшчыкам з Мінска Сергіем Кавалёвым з’яўляецца будаўніком царквы ў Старым Свержані. Велічны белы храм шатровага тыпу вельмі ўпрыгожыў мясцовасць, ён выглядвае на дарогу з-пад пышных крон векавых ліпаў. Будаўніцтва царквы яшчэ не завершана, патрэбна выканаць шмат унутранай работы, набыць аблачэнне для храма.

Айцец Сергій раздзяліў з прыхаджанамі радасць і ў сваім прывітальным слове паведаміў, што цяпер кожную нядзелю ў 16 гадзін будуць служыцца малебны з акафістам Прасвятой Багародзіцы з надзеяй на дапамогу Божую ў завяршэнні будаўніцтва. Усе жадаючыя (храм знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад райцэнтра) могуць удзельнічаць у богаслужэннях, падаць запіскі аб здароўі сваіх родных і блізкіх. У храме будуць здзяйсняцца таксама паніхіды і іншыя заказныя службы.

Настрой у жыхароў Старога Свержаня і навакольных вёсак быў прыўзняты, узрушаны, яны выказвалі радасць, што цяпер маюць храм, дзе будуць саборна маліцца.

Для тых, хто мае жаданне і магчымасць дапамагчы ва ўзвядзенні святыні на нашай роднай зямлі, змяшчаем рэквізіты. Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, аг. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна.

Разліковы рахунак (расчетный счет) IBAN: BY46BAPB30153102900100000000, БИК-ISO: BAPBBY2X, ААТ «Белаграпрамбанк», г. Мінск, код 964, УНП 600754798.            

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота аўтара і Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычай святочнай была пазамінулая нядзеля для жыхароў Старасвержанскага сельсавета. Раніцай вернікі спяшаліся ў Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Скамарошкі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика