Новы адрэзак жыцця на малой радзіме. 21.by

Новы адрэзак жыцця на малой радзіме

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Тамара Іванаўна Пярмінава нарадзілася 5 мая, у той год гэта быў як раз Вялікдзень.

«Шчаслівай будзе», – сказалі тады. «Па-рознаму было», – прызналася субяседніца. А Дзень друку таксама паўплываў: у свой час вяла актыўнае грамадскае жыццё, выступала на радыё і тэлебачанні, а зараз яе ўнучка Крысціна працуе на канале «Культура»...
А спачатку была шматдзетная дружная сям’я домагаспадыні і супрацоўніка РАУС. Закончыўшы першую гарадскую школу, куды з Малішава хадзіла, Тамара адразу па так званай камсамольскай пуцёўцы пайшла працаваць у Стралічаўскую школу. Настаўнікаў тады не хапала, таму здольную і адукаваную дзяўчыну і накіравалі абучаць грамаце іншых. Дзяцей яна любіла, ды і яны з цеплынёй адносіліся да сваёй настаўніцы.
Пра знаёмства з будучым мужам Валерыем Леанідавічам Тамара Іванаўна расказвае так: «Ён прыехаў з брыгадай нафташукальнікаў, а знайшоў мяне!» Потым юнак пайшоў у армію, а Тамара паехала вучыцца ў Кастрамскі педагагічны інстытут імя Някрасава. Затым Валерыя Леанідавіча размеркавалі ў Керч, і Тамара як любячая жанчына паехала з ім.
Там, у Керчы, і прайшла значная частка жыцця Тамары Іванаўны. Работа на розных, у тым ліку адказных, пасадах, актыўная грамадская дзейнасць (народны засядацель у судзе, кантралёр, дэпутат, памочнік дэпутата). Высветліўшы, што ў Керчы пражывае каля 2,5 тысячы беларусаў, аб’яднала іх і ўзначаліла беларускую суполку. Беларускі стол на Дні горада заўсёды быў лепшы за іншыя.
Было і вывучэнне пытання пра беспрытульнікаў, спроба яго вырашэння, для таго каб перапрафіліраваць адну з навучальных устаноў для навучэння дзяцей з парушэннямі зроку – дайшла і да міністра… Грамадскай нагрузкі хапала. Аднак давалі сілы на нястомную работу давер людзей, асабістая прынцыповасць, жаданне дапамагчы, неабыякавасць.
Так у турботах і клопатах і праляталі гады. Пасля таго як пайшоў з жыцця муж і два браты, якія таксама жылі ў Керчы, а сын з сям’ёй пераехаў у падмаскоўны Каралёў, прыйшло жаданне вярнуцца на малую радзіму.
«Ды я ўвогуле ніколі пра родныя Хойнікі і не забывала, – дзеліцца Тамара Іванаўна. – Сумавала вельмі. Прыязджаючы да маці, перш-наперш ішла „размаўляць“ з дрэвамі. Абдыму і стаю, сілы набіраюся».
Так у 70 гадоў пачаўся новы адрэзак жыцця Тамары Іванаўны тут, у родным горадзе.
Так жа выпадкова, як ёй здаецца, прыйшло аднойчы жаданне запісаць думкі свае, якія складваліся ў вершы.
«Як не ведала, што маляваць умею, так выпадковы высветліла, што і вершы пісаць магу. Больш, канешне, яны ў мяне з іранічным ухілам атрымліваюцца. Дарэчы, – расказвае Тамара Іванаўна, – у Керчы ў мяне не ўзнікала жадання друкавацца ў газеце. А вось дома захацелася падзяліцца сваімі думкамі з суайчыннікамі. Спадзяюся, вершы прыйшліся да спадобы чытачам!»
Мы нетаропка размаўлялі з Тамарай Іванаўнай за кубачкам кавы і імянінным тортам праз дзень пасля прыгожага юбілею. Размаўляць было лёгка, нібыта мы знаёмы вельмі даўно. Так часам здараецца ў нашай журналісцкай практыцы: ідзеш да незнаёмага чалавека, а атрымліваеш цудоўнага суразмоўцу, думкі і погляды з якім у многім супадаюць. І вельмі прыемна, калі на развітанне табе кажуць: «Маё сэрца і дзверы для вас заўсёды адчынены»!

Вольга БЕЛАШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тамара Іванаўна Пярмінава нарадзілася 5 мая, у той год гэта быў як раз Вялікдзень. «Шчаслівай будзе», – сказалі тады. «Па-рознаму было», – прызналася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика