С какими достижениями ушачские спортсмены отмечают свой профессиональный праздник?. 21.by

С какими достижениями ушачские спортсмены отмечают свой профессиональный праздник?

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні адрэзак часу стаў для спартыўнага жыцця раёна асаблівым – з увядзеннем у эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” з’явілася магчымасць вывесці галіну на яшчэ больш высокі ўзровень. Пра дзейнасць аб’екта, дзе трэніруюцца спартсмены і аматары актыўнага ладу жыцця, праводзяцца самыя розныя мерапрыемствы, а таксама пра апошнія дасягненні трэнераў і выхаванцаў мы папрасілі расказаць намесніка дырэктара Ушацкай ДЮСШ па вучэбнай частцы Таццяну Леанідаўну Клопаву.

– Дзякуючы таму, што “Юнацтва-Ушачы” стала спартыўнай базай для ДЮСШ, у нас з’явіліся выдатныя ўмовы для трэніровак, а заняткі – больш разнастайнымі, у працэсе задзейнічаны басейн, трэнажорная зала. Зараз у ДЮСШ займаюцца 222 навучэнцы – гэта без малага пятая частка ўсіх школьнікаў раёна. Наведваюць секцыі не толькі дзеці з райцэнтра, але і з сельскіх населеных пунктаў. З верасня акрамя дзюдаістаў, лёгкаатлетаў, стралкоў і футбалістаў мы пачалі рыхтаваць самбістаў.

Заняткі ў 24 групах вядуць 9 трэнераў, сярод якіх і вопытныя майстры сваёй справы, і маладыя спецыялісты. Усе нашы работнікі шчыра адданыя любімай прафесіі. Ну а назваць самых плённых умоўна можна па паказчыках агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку вучэбна-трэніровачнага працэсу. Па выніках работы ў 2017 годзе ў намінацыі “Лепшы трэнер” першым стаў Пётр Юльянавіч Варатынскі: падрыхтаваныя ім юныя стралкі прынеслі Ушацкай ДЮСШ самую высокую суму ачкоў, заробленых на спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Другое і трэцяе месцы – у трэнераў аддзялення дзюдо Веры Васільеўны Кілінай і Святланы Мікалаеўны Фядосенка. Вялікія перспектывы ў будучым узняцца ў гэтым рэйтынгу ў маладога спецыяліста Канстанціна Валер’евіча Дука, які летась пачаў работу з маленькімі самбістамі аж у пяці групах пачатковай падрыхтоўкі.

Плёнам настойлівай работы трэнераў сталі дасягненні іх выхаванцаў. У мінулым і бягучым годзе нарматывы кандыдатаў у майстры спорту выканалі вучаніцы П.Ю.Варатынскага Валерыя Стуканава і Таццяна Падгола, а таксама падапечны Уладзіміра Міхайлавіча Верлава Уладзімір Бутоўскі. Некалькі выхаванцаў ДЮСШ працягнулі навучанне ў спецыялізаваных спартыўных установах. Так, Данііл Кузняцоў і Эльвіра Падгола (трэнеры С.М.Фядосенка і В.В.Кіліна) зараз асвойваюць дзюдо ў Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, а выхаванец Рамана Мікалаевіча Фядосенкі Арцём Ільіноў вучыцца ў акадэміі футбольнага клуба “Дынама” (Мінск). Ёсць папярэдняя дамоўленасць аб тым, што наступны навучальны год у Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву пачнуць падапечныя трэнераў С.М.Фядосенкі і В.М.Джураевай Ілья Каваленка, Максім Малак і Дзмітрый Адамовіч. Апошні, дарэчы, днямі стаў пераможцам абласной спартакіяды школьнікаў сярод дзюдаістаў. Увогуле выхаванцы Ушацкай ДЮСШ – пастаянныя ўдзельнікі спаборніцтваў рознага рангу. Так, толькі з пачатку гэтага года спартсмены і трэнеры выязджалі на 17 турніраў. Вось і ў гэтыя дні нашы юныя стралкі Уладзімір Бутоўскі і Віктар Лёля выступаюць на рэспубліканскіх Алімпійскіх днях моладзі ў Гродне.

Шмат спаборніцтваў, трэніровачных збораў, іншых мерапрыемстваў праходзіць і ў нашым спарткомплексе. Прычым, турніры зараз – больш масавыя: так, традыцыйны мемарыял С.Шэдзько сёлета ўпершыню праводзіцца ў два дні. Прыемна, што ў госці да нас з задавальненнем прыязджаюць спартсмены і трэнеры з іншых раёнаў – мы праводзім сумесныя трэніроўкі і спабор­ніцтвы па дзюдо і самба, таварыскія матчы па футболе. “Юнацтва-Ушачы” станавілася базай для трэніровачных збораў нацыянальнай каманды па дзюдо, гандбольнага клуба “Віцябчанка”, месцам для правядзення галіновых і раённых спартакіяд. Усё гэта спрыяе папулярызацыі фізкультуры і спорту на Ушаччыне, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

У Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту хачу павіншаваць усіх цяперашніх калег, ветэранаў нашай сферы з прафесійным святам, пажадаць плённай працы і задавальнення ад яе вынікаў, моцнага зда­роўя і бадзёрасці.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні адрэзак часу стаў для спартыўнага жыцця раёна асаблівым – з увядзеннем у эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” з’явілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика