Дыпломы і прэміі. 21.by

Дыпломы і прэміі

20.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Таццяна Завіша і Марыя Клімёнак віншуюць з перамогай Алега Чумакова

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на веснавых палявых работах.

У мінулы чацвер разам з намеснікам начальніка райсельгасхарчу, начальнікам аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Марыяй Клімёнак і бухгалтарам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццянай Завіша накіраваліся да тых, хто дабіўся найлепшых вынікаў.

Алег Чумакоў з адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” на большай плошчы, чым іншыя, падкарміў азімыя і рапс, цяпер “хімічыць” пасевы. Механізатара знайшлі за Рудзевічамі. Працаваў з шыроказахопным агрэгатам “Калумбія” на кукурузным полі.

— І спецыялісты, і механізатары стараюцца, каб усе палявыя работы правесці ў вызначаныя тэрміны, а нябесная канцылярыя сёлета не пасылае дажджу, — заклапочана гаварыў Алег Уладзіміравіч. — З такой засухай ураджаю не атрымаць. У тым, што шмат за вясну зрабіў, не толькі мая заслуга. Была забяспечанасць прэпаратамі, іх свое­часова дастаўлялі ў поле. Так што працавалі калектыўна.

І ўсё ж роўных на падкормцы і хімпраполцы Алегу Чумакову няма. Ён выканаў гэтыя работы на 2397 гектарах. Таму дыплом і прэмія цалкам заслужаныя.



Алег Гінько

Наступны адрас — Ярэва. Там узнагароды ўдастоіўся Алег Гінько. Яму прысуджана другое месца сярод механізатараў, якія вызначыліся на падрыхтоўцы глебы. На рахунку Алега Вітальевіча 918 гектараў. На першым месцы — механізатар малочнага завода Генадзій Унтан, які ў ААТ “Камайскі-агра” падрыхтаваў 1906 гектараў глебы. На трэцім — Фёдар Цыбулёнак (538 га) з ААТ “Янавіца-агра”. Разам з галоўным аграномам ААТ “Ярэва-агра” Ларысай Шастаковіч едзем туды, дзе вядзецца корманарыхтоўка. Наш перадавік працуе з касілкай.

— Сям’я перабралася ў Ярэва з Балаёў, — расказвала Ларыса Яўгеньеўна. — Жонка — даярка, а Алег апантаны тэхнікай, мае залатыя рукі. Запусціў “Кіравец”, які доўгі час стаяў на прыколе, цяпер рупіцца на касавіцы. Адно засмучае: травы сёлета слабыя. Запланаваныя ж плошчы скасіць трэба. Вось усе і стараюцца.



Іосіф Гайлюн

У той дзень прафсаюзную прэмію і дыплом уручылі яшчэ аднаму перадавіку — Іосіфу Гайлюну з ААТ “Камайскі-агра” (засеяў 1036 га). Іосіфа Валянцінавіча засталі ў майстэрні: здарылася паломка трактара. Спрактыкаванасці і працавітасці механізатару не займаць. Яго рукам падуладная любая сельскагаспадарчая тэхні­ка. Стараннем і высокай выпрацоўкай ён вызначаецца на кожным участку, дзе б ні працаваў. Аналагічная ўзнагарода прысу­джана таксама Андрэю Цапеліку з ААТ “Хацілы-агра”. Ён вясной засеяў 1180 гектараў.

— Спецыяльныя спаборніцтвы на веснавых палявых работах, падчас уборкі ўраджаю праводзяцца штогод, — гаварыла Таццяна Завіша. — Яны накіраваны на тое, каб адзначаць лепшых работнікаў, у чарговы раз сказаць ім добрае слова. Работа прафсаюза і заключаецца ў тым, каб падтрымліваць людзей, заахвочваць іх за сумленную працу.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Таццяна Завіша і Марыя Клімёнак віншуюць з перамогай Алега Чумакова Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі працоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика