Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя. 21.by

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

15.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як адзначылі ў Белгідрамеце, на бягучым тыдні галоўнай падзеяй у надвор'і ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі стала ўтварэнне снежнага покрыва. На раніцу 15 лістапада вышыня снегу ва ўсходняй палавіне краіны складала ад 1 да 11 см, месцамі дасягала 15-18 см, а ў раёне метэастанцыі Лепель і зусім 21 см.
У пятніцу, 16 лістапада, і ў суботу, 17 лістапада, Беларусь апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай паветранай масе, снег хутка не растане, адзначаюць сіноптыкі. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску ў пятніцу і суботу істотных ападкаў па рэспубліцы не чакаецца, толькі ў суботу раніцай і ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах краіны чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца, вецер няўстойлівы слабы.
У пятніцу тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях - да мінус 9, у заходніх раёнах - плюс 1-3 градусы. Удзень будзе ад мінус 1 да 5 градусаў цяпла.
У суботу пад раніцу, паводле даных сіноптыкаў, будзе мінус 2-9 градусаў, у асобных раёнах, у асноўным па паўднёвым усходзе краіны, да 10-13 градусаў ніжэй за нуль. У дзённы час тэрмометры пакажуць ад мінус 3 да плюс 4 градусаў.
У нядзелю атмасферны ціск пачне падаць, і ўмовы надвор'я будуць фарміраваць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым усходзе падмарозіць да мінус 5-8 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў.-0-
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя 15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика