Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні выяўлена 6 трупаў, у тым ліку 2 самазабойцы. 2 чысла пайшоў з дому і знік 76-гадовы мужчына, які пакутуе ад хваробы Альцгеймера. Пенсіянер знойдзены праз два дні ў лясным масіве паблізу в. Майсеевічы і шпіталізаваны. Асіпаўчанін паведаміў, што пераклаў на карт-рахунак невядомай асобы 400 рублёў перадаплаты за набыццё аўтамабіля па аб’яве на сайце kufar.by, пасля чаго прадавец перастаў выходзіць на сувязь і выдаліў аб’яву аб продажы. 6 снежня каля в. Прыцерпа затрыманы “Мерседэс”, на якім магіляўчанін перавозіў 130 кг мяса без адпаведных дакументаў. У нядзелю ў лесе каля Татаркі выяўлены артылерыйскі снарад часоў вайны.

РАСК

44-гадовы раней судзімы жыхар в. Мязовічы захоўваў у сваім доме 3,07 г марыхуаны.

Загадчык адной з МТФ у пачатку лютага ўнесла ў акты на выбыццё жывёл загадзя лжывыя звесткі, паказаўшы забой БРЖ — у рэчаіснасці прычынай з’яўлялася невытворчае выбыццё.

Жыхар сталіцы ў дачным доме ў в. Дараганава захоўваў самаробны наразны ствол зброі, скарочаную ствольную скрынку з дэталямі спускавога механізму, затвор вінтоўкі, якія паводле заключэння экспертызы з’яўляюцца часткамі наразной агнястрэльнай зброі.

ДАI

Папярэджана 94 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 19 пешаходаў, 7 “бяспраўнікаў” і нецвярозы вадзіцель. Падчас прафакцыі па недапушчэнні ДТЗ у зімовы перыяд “Жыццё даражэй за шыны!” у адпаведнасці з арт. 18.22 ч. 5 КаАП краіны папярэджана або пакарана штрафам да 0,5 базавай велічыні 6 аўтамабілістаў, якія не “пераабулі” свае машыны. Адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў.

РАНС

9 чысла на вул. Асіпенкі ў райцэнтры ў выніку пажару пацярпела драўляная гаспабудова непрацуючага жыхара.

IАЖіРС

Складзена па 2 пратаколы за парушэнні правілаў палявання і лесакарыстання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні выяўлена 6 трупаў, у тым ліку 2 самазабойцы. 2 чысла пайшоў з дому і знік 76-гадовы мужчына, які пакутуе ад хваробы Альцгеймера. Пенсіянер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика