За смяротнае ДТЗ пад Барысавам расійскага блогера пакаралі штрафам. 21.by

За смяротнае ДТЗ пад Барысавам расійскага блогера пакаралі штрафам

10.01.2019 15:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота са старонкі Іллі Рубцова "Вконтакте".

30 ліпеня расійскі блогер Ілля Рубцоў збіў 26-гадовага хлопца на трасе Мінск—Масква. Следства цягнулася некалькі месяцаў і прыйшло да высновы, што аварыйную абстаноўку стварыў п’яны пешаход, які трапіў пад колы расіяніну. Рубцова прызналі вінаватым у ДТЗ, але пакаралі сімвалічна — штрафам.

“Мужчына, які знаходзіўся ў стане моцнай ступені алкагольнага ап'янення (паводле судова-хімічнага даследавання выяўлена 3,6 праміле алкаголю), выйшаў на праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, — распавядае Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. — Ён не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, тым самым стварыўшы аварыйную абстаноўку на праезнай частцы”.

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося 30 ліпеня мінулага года ў Барысаўскім раёне. Па факце здарэння праводзіліся трасалагічная экспертыза і пяць аўтатэхнічных экспертыз, некалькі следчых эксперыментаў. Перад адным з іх, калі трэба было ехаць з закрытым спідометрам, Рубцоў праз Facebook спрабаваў знайсці такі ж аўтамабіль, як Renault Sandero, на якім ён трапіў у аварыю. Аўто было патрэбнае, каб патрэніравацца і пасля даказаць на следчым эксперыменце сваю невінаватасць. Калі пра гэта пачалі пісаць СМІ, Рубцоў выдаліў пост.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі Іллі Рубцова "Вконтакте". 30 ліпеня расійскі блогер Ілля Рубцоў збіў 26-гадовага хлопца на трасе Мінск—Масква. Следства цягнулася некалькі месяцаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика