Асіповічы: хроніка здарэнняў
10.01.2019
—
Разное
|
РАУСУ навагоднюю ноч у в. Зборск невядомы спрабаваў скрасці аўтамагнітолу з машыны лясніцтва. У асіпаўчанкі з балансу мабільнага тэлефона з дапамогай інтэрнэту выкрадзена 100 руб.; у другой пасля сумеснага са знаёмай жанчынай распіцця алкаголю тэлефон знік. 5 студзеня ў бальніцу дастаўлены нецвярозы жыхар райцэнтра, якога жонка ўдарыла па галаве талеркай. 7 чысла гараджанка паведаміла аб страце кашальку з 3300 доларамі ЗША. РАСКЖыхар Хоцімска 3 снежня пад падставай продажу аўтамабіля праз інтэрнэт падманным шляхам завалодаў 400 руб. асіпаўчаніна. Узбуджана 4 крымінальныя справы па фактах, выяўленых АБЭЗ: у дачыненні да дырэктара ўстановы адукацыі, які даваў указанні падначаленым аб перадачы яму часткі законна налічаных грашовых сродкаў за спрыяльнае вырашэнне штомесячнай выплаты максімальных прэміяльных надбавак (завалодаў 2424 руб.); асіпаўчанкі, якая ў жніўні, працуючы галоўным бухгалтарам папраўчай установы і карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, прысвоіла 427,58 руб.; жыхаркі Жорнаўкі, што здзейсніла крадзеж пральнай машыны коштам 525,58 руб., калі працавала прадаўцом і з’яўлялася матэрыяльна адказнай асобай; дырэктара прыватнага прадпрыемства, які ў 2016 г. унёс ілжывыя звесткі ў таварна-транспартную накладную на пастаўку тавару на суму 34960 руб. і частку сродкаў выплаціў сабе ў якасці зарплаты. Фігурантам 2 крымінальных спраў стаў асіпаўчанін, які на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы размясціў відэафайлы парнаграфічнага зместу, а таксама захоўваў у гаражы 140,02 г марыхуаны. Будуць адказваць па законе жыхар і жыхарка в. Ялцоўка, якія ў красавіку-маі выкралі ў Лапічах з тэрыторыі вытворчай базы прыватнага прадпрыемства 5453 папяровыя мяшкі для вугалю і 20 рамных піл агульным коштам 1484 руб. ДАIПапярэджана 107 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 43 пешаходы, 8 “бяспраўнікаў”, 5 нецвярозых вадзіцеляў. Адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў; шпіталізавана 2 пасажыры, якія 2 студзеня атрымалі траўмы ў ДТЗ на 107 км аўтадарогі Барысаў-Беразіно-Бабруйск. Дэпартамент аховыДа адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, па 2 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства. РАНС5 чысла агнём пашкоджана маёмасць жылога дома на вул. Гогаля; з дома па зав. Сацыялістычнаму ў бальніцу дастаўлены 46-гадовы мужчына з апёкамі. IАЖіРССкладзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС У навагоднюю ноч у в. Зборск невядомы спрабаваў скрасці аўтамагнітолу з машыны лясніцтва. У асіпаўчанкі з балансу мабільнага тэлефона з дапамогай інтэрнэту...
|
|