Еда больничная – вкус – домашний. Более 20 лет готовит для пациентов Ушачской ЦРБ Ольга Ивлиева. 21.by

Еда больничная – вкус – домашний. Более 20 лет готовит для пациентов Ушачской ЦРБ Ольга Ивлиева

15.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пустыя талеркі пасля сняданку ці абеду – прыемны камплімент для повара. Дакладна ведаць прапорцыі інгрэдыентаў і працэс прыгатавання стравы недастаткова. Каб атрымалася па-сапраўднаму смачна, трэба працаваць з душой, як повар харчаблока Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Афанасьеўна Іўліева.
Што патрабуецца ад прафесійнага кулінара? Адказ відавочны – смачна і карысна накарміць. Тым больш калі дэгустатары – людзі з цэлым букетам хвароб. Правільнае харчаванне садзейнічае іх выздараўленню, таму і аддаецца даручанай справе гераіня нашага аповеду на ўсе сто працэнтаў.
– У маладосці давялося крыху пажыць у Маскве – тады была вадзіцелем тралейбуса, – расказвае В.А.Іўліева. – Калі ж з сям’ёй вярнулася на малую Радзіму, атрымала спецыяльнасць бухгалтара, працавала ў сельгасхіміі і ў дзіцячым садку выхавацелем. Знайшла ж сябе менавіта ў поварскай справе. Ля пліты харчаблока бальніцы я з 1995 года.

Гэтай сціплай жанчыне раней не даводзілася размаўляць з карэспандэнтамі. Гаворыць з хваляваннем у голасе, спрабуе “пераключыць” увагу ад сябе на іх дружны, высокапрафесійны калектыў, на праведзеную нядаўна ў харчаблока мадэрнізацыю. І пры гэтым лоўка пераварочвае лапаткай аладкі на патэльні.
Рабочы дзень повара пачынаецца ў палове сёмай раніцы. Па меню-раскладцы дыетсястры (на харчаблоку гэта Таццяна Венядзіктаўна Маскаленка) ідзе закладка прадуктаў. Меню разнастайнае, уключае супы, кашы, салаты, мясныя, рыбныя, тварожныя стравы, а па прызначэнні ўрача гатуюцца індывідуальныя.
– Мяне і сярод ночы разбудзі – раскажу рэцэптуру, асаблівасці дыет, – усміхаецца Вольга Афанасьеўна. – Дарэчы, прыгатаваць адразу для сотні пацыентаў (а менавіта столькі ў сярэднім) для мяне прасцей, чым, скажам, для трох-чатырох. Вядома, пад вечар стамляюся. І ўсё ж работа ўдзячная.
Повару ўдаюцца розныя стравы, але найбольш любіць гатаваць катлеты, а таксама пудынгі, амлеты, запяканкі. Пацыенты ядуць іх з апетытам, часта цікавяцца рэцэптамі.
Пасля вахты ў харчаблока В.А.Іўліева завіхаецца на кухні і дома, дзе яе ласункаў чакаюць малодшы сын, нявестка і двое ўнукаў. Самай маленькай Дашы падавай кашу на малацэ, Кірылу – катлеткі ці дранікі з мясам. Яшчэ двое ўнукаў – Ілья і Дзіяна – з нецярплівасцю чакаюць прыезду бабулі ў Мінск. Абавязкова прыхоплівае слоічак малінавага варэння, з якім так любяць малыя яе блінцы.
Повар упэўнена: на смак стравы, незалежна ад складнікаў, уплываюць светлыя думкі. Таму кіруецца правілам гатаваць у добрым настроі і абавязкова з любоўю. Ля якой бы пліты ні стаяла.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пустыя талеркі пасля сняданку ці абеду – прыемны камплімент для повара. Дакладна ведаць прапорцыі інгрэдыентаў і працэс прыгатавання стравы недастаткова. Каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика