Выязное пасяджэнне эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прайшло на базе Асіповіцкага райвыканкама пад старшынствам суддзі Ліліі Маісеевай. 21.by

Выязное пасяджэнне эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прайшло на базе Асіповіцкага райвыканкама пад старшынствам суддзі Ліліі Маісеевай

27.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 мая разгледжана па сутнасці заяўленае патрабаванне райста да індывідуальнага прадпрымальніка аб спагнанні запазычанасці па дамове арэнды, скасаванні дамовы і высяленні з займаемага нежылога памяшкання, размешчанага ў райцэнтры па вул. Інтэрнацыянальнай. Нагодай для звароту ў суд з іскавай заявай паслужыла нявыплата ІП на карысць райста арэнднай платы і іншых плацяжоў. У працэсе разгляду справы было ўстаноўлена, што запазычанасць да цяперашняга часу адказчыкам не пагашана, таму судом часткова задаволены іскавыя патрабаванні: з адказчыка спагнана запазычанасць, дагавор арэнды скасаваны; суд абавязаў адказчыка вызваліць памяшканне на працягу 14 дзён з моманту ўступлення рашэння ў законную сілу. Таксама на карысць райста спагнаны выдаткі па выплаце дзяржаўнай пошліны. Рашэнне не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана бакамі на працягу 15 рабочых дзён.

— Практыка выязных пасяджэнняў суда не новая, — падкрэсліла Лілія Маісеева. — Адна з мэт такіх мерапрыемстваў — павышэнне даступнасці і публічнасці суда, у тым ліку эканамічнага, які вырашае спрэчкі паміж суб’ектамі гаспадарання. Падобнае спрыяе росту ўзроўню даверу грамадзян і да судовай сістэмы ў цэлым.

Эканамічную актыўнасць Асіповіччыны можна ацаніць як досыць высокую, пра што сведчыць колькасць разгледжаных спраў. Так, за мінулы і пачатак гэтага года ў парадку іскавай вытворчасці было разгледжана каля 30 зваротаў, у загаднай вытворчасці, без выкліку бакоў, — звыш 120. Вытворчасці тычыліся ў асноўным спагнання даўгоў і кампенсацыі шкоды, аб-скарджання дзеянняў службовых асоб і рашэнняў дзяржорганаў, прызнання несапраўднай  дзяржрэгістрацыі права ўласнасці на нерухомую маёмасць, прымусу да выканання дагавора.

Адзначу, што з 2015 года дзейнічаюць змены і дапаўненні ва Указ № 366 “Аб некаторых пытаннях натарыяльнай дзейнасці”, якія ўстанавілі пазасудовы парадак спагнання запазычанасці па бясспрэчных патрабаваннях, якія раней адносіліся да кампетэнцыі эканамічных судоў. Нагодай для змены падведамнасці па такіх патрабаваннях стаў рост колькасці зваротаў. Цяпер у адпаведнасці з Указам выканаўчыя надпісы аб спагнанні здзяйсняюць натарыусы, выконваючы парадак і ўмовы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.

З боку дзяржавы шмат увагі надаецца падтрымцы прадпрымальніцтва, развіццю бізнесу. Гэта пераход на новыя формы судаводства, скарачэнне судовага нагляду, зніжэнне колькасці адміністрацыйных спраў, пошук разумных мер крымінальнага пакарання, пераход да больш прымірыцельнага, аднаўленчага, справядлівага правасуддзя. Напрыклад, пасля ўступлення ў сілу Дэкрэта № 7, накіраванага на лібералізацыю бізнесу і стымуляванне дзелавой актыўнасці, аб’ём іскавых заяў аб спагнанні субсідыярнай адказнасці (права спагнання доўгу з іншай абавязанай асобы, калі першая не можа яго пагасіць) паменшыўся ў разы.

Урэгуляваць спрэчку ў спрошчаным парадку, без правядзення судовага разбору дазваляе прымірыцельная працэдура: бакі могуць заключыць новы дагавор, адмовіцца ад іску або прызнаць частку альбо ўсе іскавыя патрабаванні істца. У грамадзянскім праве Рэспублікі Беларусь дзейнічае прынцып добрасумленнасці і разумнасці, які прадугледжвае правамернасць паводзін удзельнікаў грамадзянскіх праваадносін. Кіравацца гэтымі прынцыпамі суб’екты павінны заўсёды.

Алена Лепляніна-Кубар.

e.leplyanina.kubar@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 мая разгледжана па сутнасці заяўленае патрабаванне райста да індывідуальнага прадпрымальніка аб спагнанні запазычанасці па дамове арэнды, скасаванні дамовы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика