Камізэлька, андарак, верашчака…
31.07.2019
—
Разное
|
Квэст-гульня “Скарбонка Беларусі” дапамагла паглыбіць паляцкішскім вучням веды па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі. Калі спытаць школьнікаў аб тым, якая іх любімая пара года, практычна кожны без выключэння адкажа — лета. І не дзіва, бо гэта яскравая і дзіўная пара доўгачаканых летніх канікул, якія дзеці любяць больш за ўсё. Галоўнае — правесці гэты час з карысцю, каб было пра што ўспомніць на наступны год. Так і школьнікі Паляцкішскай СШ у час летняга адпачынку працягваюць падарожжа па куточках малой радзімы. Адно з іх было ў Радунскі ЦТКіЭ, дзе у рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнынага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” для дзяцей распрацаваны гісторыка-краязнаўчы квэст “Скарбонка Беларусі”. Маршрутны ліст у каманды — і гульня пачалася. На прыпынку “Лінгвістычны” вучні ўспомнілі беларускія прыказкі, адгадалі загадкі і трапілі далей. “Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека,” — расшыфравалі пажаданне Кузьмы Чорнага на прыпынку “Літаратурны”. Весела расказвалі пра беларускія святы: Купалле, Вялікдзень. Ведаюць дзеці, што такое хустка, камізэлька, андарак, панёва, магерка, кашуля. А вось заданне знайсці словы, што з’яўляюцца назвамі страў нацыянальнай кухні, выклікала ў дзяцей цяжкасць. Але ж цяпер мы ведаем, што для прыгатавання верашчакі спатрэбяцца курыца, сушаныя баравікі, смятана, цыбуліна, зеляніна і мука. І вось ў каманды 9 літар, склалі іх і атрымалася слова “вандроўка”. Святлана Вайцяхоўская, педагог-арганізатар ДУА “Паляцкішская сярэдняя школа”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Квэст-гульня “Скарбонка Беларусі” дапамагла паглыбіць паляцкішскім вучням веды па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі. Калі спытаць...
|
|