У Рагачове пенсіянер кідаў у дзяцей бутэлькі з вадой з пятага паверха. 21.by

У Рагачове пенсіянер кідаў у дзяцей бутэлькі з вадой з пятага паверха

08.08.2019 17:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для 69-гадовага жыхара Рагачова адпачынак у нядзельны вечар, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Увечары 4 жніўня ў міліцыю затэлефанавала маці 9-гадовага хлопчыка. Яна распавяла, што яе сына беспадстаўна траўмаваў пенсіянер, калі хлопчык з прыяцелямі гуляў на вуліцы.

На месцы выкліку міліцыянты пабачылі пустыя бутэлькі з-пад піва і безалкагольных напояў. Менавіта іх мужчына напаўняў вадой і кідаў у дзяцей з пятага паверха.

Пенсіянер заявіў праваахоўнікам, што школьнікі шумелі ў яго пад вокнамі і заміналі адпачываць, калі ён піў піва. Таму ён вырашыў суцішыць іх такім арыгінальным спосабам. Пры гэтым адна з бутэлек трапіла ў руку непаўналетняму, але абышлося без сур'ёзных наступстваў.

Пенсіянера не затрымлівалі, але пачалі на яго крымінальную справу за хуліганства.

Дарэчы, каля месяца таму падобная гісторыя адбылася ў Гродне. Толькі там мужчына кідаў з восьмага паверха ў дзяцей кухонныя нажы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для 69-гадовага жыхара Рагачова адпачынак у нядзельны вечар, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика