Займаўся ахоўнай дзейнасцю без ліцэнзіі. 21.by

Займаўся ахоўнай дзейнасцю без ліцэнзіі

22.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАСТУПІЛА інфармацыя ў адноcінах да індывідуальнага прадпрымальніка Ш., які займаўся ахоўнай дзейнасцю, звязанай з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры, не маючы на гэта спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Падчас праверкі атрыманы дакументы па яго фінансава-гаспадарчых узаемаадносінах з прадпрыемствамі і дзяржаўнымі ўстановамі вобласці. У 2014-2017 гадах прадпрымальнік аказваў суб’ектам гаспадарання паслугі па мантажы, наладцы і абслугоўванні сістэм аховы. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 01.09.2010 № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы патрабуе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Ш. ліцэнзію не атрымаў. І не мог атрымаць, бо па закону ахоўную дзейнасць могуць ажыццяўляць юрыдычныя асобы нашай краіны і замежныя арганізацыі, а не індывідуальныя прадпрымальнікі.
Агульная сума выручкі ад незаконнай дзейнасці перавысіла 25000 рублёў.
У адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка ўзбуджана справа па частцы 2 артыкула 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вядзецца следства. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або абмежавання волі тэрмінам да пяці гадоў, або пазбаўлення волі тэрмінам да пяці год са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

А. КЛЯПАЦКІ.
Начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў  Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і гораду Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАСТУПІЛА інфармацыя ў адноcінах да індывідуальнага прадпрымальніка Ш., які займаўся ахоўнай дзейнасцю, звязанай з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры, не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика