Прапанаваў Бараку Абаму выйсці за яго замуж: 10 фактаў пра Роберта Мугабэ
06.09.2019 16:06
—
Разное
|
Роберт Мугабэ. Фото: Reuters 6 верасня не стала былога прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ. Ён памёр у бальніцы ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Яму было 95 гадоў. Мы сабралі 10 фактаў пра Роберта Мугабэ, аднаго з кіраўнікоў сучаснасці, якія правілі даўжэй за ўсё: 1. Сядзеў у турме Палітычная кар'ера пачалася ў перыяд нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Мугабэ быў членам Саюза афрыканскага народа Зімбабвэ (ЗАПУ), потым стаў адным з заснавальнікаў Афрыканскага нацыянальнага саюза Зімбабвэ (ЗАНУ) і ў 1963 годзе стаў генеральным сакратаром гэтай партыі. У 1964 годзе ён быў арыштаваны і дзесяць гадоў правёў у зняволенні без суда. 2. Прыйшоў да ўлады дэмакратычным шляхам У 1980 годзе пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Паўднёвай Радэзіі (назва Зімбабвэ да 1980 года) і раззбраення партызанаў былі праведзены вольныя выбары. Перамагла партыя ЗАНУ, якую ўзначальваў Мугабэ, набраўшы 63% галасоў. Зімбабвэ была абвешчана незалежнай дзяржавай, а Роберт Мугабэ ўзначаліў новы ўрад у якасці прэм'ер-міністра. 3. Змяніў канстытуцыю У 1987 годзе ўнёс змены ў канстытуцыю Зімбабвэ. У выніку пост прэм'ер-міністра быў скасаваны і Роберт Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. 4. "Чорны перадзел" У пачатку 2000-х ажыццявіў так званы чорны перадзел. Падставай да яго сталі маёмасныя патрабаванні Зімбабвійскай асацыяцыі ветэранаў нацыянальна-вызваленчай вайны да белых фермераў. У апошніх былі канфіскаваны зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 5 мільёнаў гектараў, іх аддалі былым партызанам. У 2002 годзе Мугабэ выгнаў з Зімбабвэ 4 тысячы белых фермераў, якія працягвалі працаваць. У выніку краіна перажыла рэзкае падзенне сельскагаспадарчых паказчыкаў. 5. Пакінуў без дома мільёны чалавек У 2005 годзе абвясціў кампанію па ліквідацыі трушчоб. У першы год праз знос старых будынкаў без прытулку засталіся 200 тысяч чалавек, а ў 2007 годзе колькасць бяздомных павялічылася да 2,5 мільёна (насельніцтва Зімбабвэ тады складала 13 мільёнаў чалавек). Кампанію спынілі пасля ўмяшання ААН. 6. Гіперінфляцыя Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роберт Мугабэ. Фото: Reuters 6 верасня не стала былога прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ. Ён памёр у бальніцы ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Яму было 95...
|
|