У сходзе прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання прынялі ўдзел самыя актыўныя грамадскія памочнікі. 21.by

У сходзе прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання прынялі ўдзел самыя актыўныя грамадскія памочнікі

20.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Шчучыншчыне 425 населеных пунктаў, дзе пражывае многа пажылых людзей, пра якіх ва ўлады асаблівы клопат. Аднак нешматлікай камандзе складана дайсці да кожнага дома, каб выслухаць патрэбы, падтрымаць словам і справай. І тут на дапамогу прыходзяць грамадскія памочнікі – старасты, старшыні вулічных і сельскіх камітэтаў. Самыя актыўныя з іх прынялі ўдзел у сходзе прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання, які праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

 





 

– Вы – надзейнае плячо для раённай улады, – так ацаніла дзейнасць грамадскіх памочнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк. – Вашы актыўная пазіцыя, мудрасць і вопыт дапамагаюць дакладна вызначыць жыццёвыя патрэбы жыхароў розных куточкаў раёна, звярнуць увагу на бяспеку пражывання, навесці парадак у нашым агульным доме. 

 

 



Каб інфармаваць сваіх аднавяскоўцаў пра работу ўлады, магчымасці розных службаў, аргументавана і даходліва патлумачыць сітуацыю, грамадскія памочнікі павінны ведаць і пра стан спраў у раёне, і пра перспектывы развіцця. Гэты пасыл і вызначыў фармат мерапрыемства. Напачатку госці пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі і арганізацыяй навучальна-выхаваўчага працэсу ў ПТДіМ, са стэндавымі “візітоўкамі” ўстаноў адукацыі раёна, ацанілі майстар-клас наведвальнікаў і валанцёраў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, паглядзелі фільм аб буднях і святах рэгіёна, прывіталі членаў агітбрыгады гімназіі. А потым кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых арганізацый у дэталях расказалі аўдыторыі, чым жыве сёння Шчучыншчына.

 






 

 Рэгіён дынамічна развіваецца, падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі райвыканкама С.Т. Калашнікава. Заўважны рост эканамічнай актыўнасці насельніцтва і дзелавой ініцыятывы: калі ў 2005 годзе ў раёне працавалі 3 прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці і 577 ІП, то цяпер тут ладзяць сваю работу 603 ІП, а ў сферы малога і сярэдняга бізнесу дзейнічаюць 217 арганізацый і 20 суб’ектаў аграэкатурызму.

 

З’явіліся новыя прадпрыемствы, раён стаў пляцоўкай для атрымання альтэрнатыўнай энергетыкі, рэканструяваны фермы... Улада сфарміравала партфель інвестыцыйных праектаў і прапаноў. Цяпер рэалізуюцца праекты па чатырох інвестдагаворах, заключаных з аблвыканкамам, вызначаны новыя накірункі трансгранічнага супрацоўніцтва. 

 



 

 Больш за 35 працэнтаў насельніцтва раёна – людзі пажылыя. Асаблівай апекі патрабуюць адзінокія, фізічна аслабленыя і інваліды, адзінока пражываючыя. І тут у работнікаў сацыяльнай службы і органаў мясцовага самакіравання агульнае поле інтарэсаў – не пакінуць у бядзе, падтрымаць людзей, сагрэць іх сэрцы, лічыць дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук. Кіраўнік падрабязна расказала аб формах дапамогі і спектры паслуг, якія можна атрымаць у аддзяленнях кругласутачнага і дзённага знаходжання, у гасцявых і прыёмных сем’ях, дамах зімоўкі і г.д. Узгадаўшы пра стацыянарны сацыяльны пункт у Васілішках, адзначыла творчую і няўрымслівую Яніну Антонаўну Сяргей, вядомую сваёй шматгадовай грамадскай дзейнасцю ў органах мясцовага самакіравання. А ветэранскі апякун Э.С. Дзікевіч заклікаў кіраўніцтва арганізацый не забываць пра сваіх былых работнікаў.

 




 

Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення райпаліклінікі УАЗ “Шчучынская ЦРБ” В.С. Гейдзель запэўніла: для паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, укараняюцца новыя метады дыягностыкі і лячэння, прыходзяць новыя кадры, ідзе аўтаматызацыя рабочых месцаў. Так, цяпер у ЦРБ працуюць 60 маладых спецыялістаў, 32 з якіх – урачы. Толькі сёлета іх рады папоўніліся на 25 чалавек. 

 

 Пад пільнай увагай старастаў і профільных службаў знаходзіцца жыццё і бяспека людзей. Іх правіла – не праходзіць міма ачагоў сямейнага недабрабыту і п’янства, прафілактаваць пажары, надзвычайныя сітуацыі. Пра гэта гаварылі начальнік Шчучынскага РАНС А.Д. Малюгін і в.а. начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А.І. Малашка.

 




 

 Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.В. Ганчарук падзякавала старастам, старшыням селькамаў, а іх у раёне 266, за тое, што яны пастаянна ў віры сельсавецкага жыцця, трымаюць цесную сувязь з уладай, уносяць слушныя прапановы па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва, з’яўляюцца зачыншчыкамі добрых спраў. Сярод вясковых рупліўцаў, якія хочуць бачыць сваю малую радзіму прыгожай і камфортнай для пражывання, – Г.В. Афанасьеў (аг. Ражанка), Л.М. Босак (в. В. Бярозаўцы), С.В. Маркевіч (г.п. Жалудок), А.А. Шэўчык (в. Грамавічы), С.У. Медушэўская (аг. Дэмбрава) і многія іншыя. Лепшыя з лепшых атрымалі падарункі. А яшчэ зала з задавальненнем апладзіравала хору ветэранаў працы і Узброеных Сіл ЦКіНТ, непадражальным “Медуніцам”, гарэзлівым удзельніцам танцавальнага калектыву “Кантрасты”, звонкаму квінтэту ўзорнай студыі “Апрель” ПТДіМ.

 




 

Удзельнікі сходу абмеркавалі разам надзённыя пытанні – аб змяненнях рэжыму дастаўкі газавых балонаў, забеспячэнні палівам напярэдадні халоднага сезона і іншыя.

 

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Шчучыншчыне 425 населеных пунктаў, дзе пражывае многа пажылых людзей, пра якіх ва ўлады асаблівы клопат. Аднак нешматлікай камандзе складана дайсці да кожнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика