На фінішнай прамой. 21.by

На фінішнай прамой

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гаспадарках працягваюцца восеньскія палявыя работы: узворванне глебы, сяўба азімых, уборка кукурузы на сілас і зерне.


На здымку: Алег Грынфельд заняты на кормаўборачным камбайне, на адвозцы зялёнай масы працуе Сяргей шапоткін.

На трамбоўцы працуе Сяргей Навакшонаў.

Добрыя тэмпы гэтых работ сёлета забяспечваюць механізатары СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга Бабруйскаграмаш”: на фінішнай прамой сяўба азімых культур і ўборка кукурузы.
Асноўныя клопаты мясцовых аграрыяў зараз накіраваны на ўборку кукурузы на сілас. З агульных 540 га тут ужо здрабнілі “царыцу палёў” на плошчы ў 428 га, нарыхтавана 7733 т сіласу, з іх 3078 т у палімерныя рукавы. Варта адзначыць, што у сельгаскааператыве на адну ўмоўную галаву жывёлы ўжо маюць па 21,9 ц к.адз. (што на
3,2 ц к.адз. вышэй адпаведнага перыяду мінулага года).
Галоўны аграном гаспадаркі Леанід Панчэня расказаў, што ўраджайнасць кукурузнай масы сёлета даволі высокая — у сярэднім каля 300 ц/га. Па словах спецыяліста, такі вынік залежыць ад многіх фактараў. У першую чаргу, ад якасці глебы і насеннага матэрыялу, колькасці ўнесеных угнаенняў. Немалаважную ролю адыгрываюць і правільна падабраныя папярэднікі, захаванне агратэхналогіі пры вырошчванні кукурузы. Нельга не адзначыць важнасць пагодных умоў, балазе, сёлета для “царыцы палёў” яны былі даволі спрыяльнымі: у першую палову вегетацыі культуры было цёпла і суха, у другую — пайшлі дажджы.

Па словах галоўнага агранома, асноўная задача мясцовых аграрыяў — своечасова і якасна ўбраць вырашчанае.
У СВК “Бераснёўскі” ўжо не першы год вядуць закладку сіласу ў палімерны рукаў. Гэты спосаб захоўвання кармоў сябе добра зарэкамендаваў. Па-першае, не трэба право­дзіць трамбоўку кукурузы, што значна скарачае час работы з кармавой сумессю і з лепшага боку ўплывае на якасць масы. Па другое, пры адборы сіласу рукаў зноў герметычна закрываецца, і кармы захоўваюцца без доступу паветра. Адзіны “мінус” — гэта высокі кошт палімерных рукавоў.

Сяргей Міхалап таксама адвозіць сянажную масу да траншэі.

Паралельна з такім спосабам бераснёўцы закладваюць кармы ў сянажныя траншэі. Трамбоўка вядзецца кругласутачна, на дадзеных работах адказна працуюць Сяргей Навакшонаў і Павел Іваноў.
Як адзначыў Леанід Панчэня, асаблівую ўвагу пры нарыхтоўцы кармоў яны надаюць іх якасці, а для гэтага павінна быць строгае захоўванне тэхналогіі сіласавання. Пад кантролем — здрабненне і трамбоўка масы, тэрміны і якасць герметызацыі, акрамя таго, нельга дапускаць забруджвання кармоў глебай з колаў тэхнікі, якая заяз­джае ў траншэю. Калі гэтыя элементарныя правілы не захоўваць, ніякія кансерванты не палепшаць якасць нарыхтоўваемых кармоў, упэўнены галоўны аграном.
Немалаважная роля ў справе нарыхтоўкі належнай кармавой базы належыць механізатарскаму звяну. Што тычыцца бераснёўскіх кадраў, то, як адзначыў Леанід Панчэня, у сельгаскааператыве працуюць адказныя і добрасумленныя работнікі, якія з разуменнем падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў. На рахунку многіх з іх — не адзін дзясятак гадоў палявых работ, іх вопыт — неацэнны.
Старанна працуе на кормаўборачным камбайне Алег Грынфельд, на адвозцы — Сяргей Дрэнь, Сяргей Шапоткін, Сяргей Міхалап і іншыя.
Своечасова ў гаспадарцы правялі ўборку проса, якое зай­мала 30 га. На 100 га
размешчана каню­шына, якая таксама пойдзе на насенне, на 20 га — суданская трава.
Усе занятыя на палявых работах забяспечаны гарачым харчаваннем, старанная праца дастойна аплачваецца.
Пакуль спрыяе надвор’е, на палетках СВК “Бераснёўскі” не змаўкае гул тэхнікі, клапоцяцца руплівыя працаўнікі пра належную кармавую базу для грамадскага статка і важкі ўраджай наступнага года.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.


 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках працягваюцца восеньскія палявыя работы: узворванне глебы, сяўба азімых, уборка кукурузы на сілас і зерне. На здымку: Алег Грынфельд заняты на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика