Кандыдатам у дэпутаты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі. 21.by

Кандыдатам у дэпутаты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі

11.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1568289781_81195_bigКандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі. Такая ацэнка дадзена ў прамежкавай справаздачы місіі СНД аб ходзе назірання за падрыхтоўкай выбараў, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі. «На думку наглядальнікаў ад Садружнасці, агітацыйны перыяд праходзіць у цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса, кандыдатам у дэпутаты створаны аднолькавыя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі і доступу да сродкаў масавай інфармацыі, — гаворыцца ў прамежкавай справаздачы. — Аднак маюць месца факты невыканання асобнымі кандыдатамі ўстаноўленых Кодэксам абмежаванняў пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі. У такіх выпадках акруговыя камісіі прымяняюць меры па спыненні парушэнняў аж да адмены рэгістрацыі кандыдатаў». Місія адзначае, што выбаршчыкі шырока і падрабязна інфармуюцца аб рабоце па падрыхтоўцы выбараў. На сайце Цэнтральнай камісіі прадастаўляецца неабходная нарматыўна-прававая і статыстычная інфармацыя, якая адносіцца да выбарчай кампаніі. Свае канчатковыя высновы і ацэнкі па выніках маніторынгу выбарчай кампаніі ў Беларусі місія выкладзе ў падагульняючым дакуменце пасля правядзення выбараў. Місія пачала маніторынг выбарчай кампаніі 4 верасня. У яе складзе на 6 лістапада акрэдытаваны 461 наглядальнік, які прадстаўляе Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Выканаўчы камітэт Садружнасці. На доўгатэрміновай аснове працуюць 48 наглядальнікаў. «Місія працуе адкрыта і галосна, яе дзейнасць асвятляецца ў прэсе, тэле- і радыёперадачах. Штаб місіі выпускае інфармацыйныя паведамленні аб ходзе назірання за падрыхтоўкай выбараў. Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад Садружнасці адкрыты для размовы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў рэгіёнах рэспублікі», — адзначаецца ў справаздачы.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/kandydatam-u-deputaty-stvorany-adnolkavyja-umovy-dlja-vjadzennja-peradvybarnaj-agitatsyi-misija-snd-82786-2019/

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика