Якія асеннія прыгоды мела на канікулах малеча з сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы?. 21.by

Якія асеннія прыгоды мела на канікулах малеча з сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы?

11.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што такое “Рыжая восень” ва ўсім харастве, цяпер добра ведаюць вучні сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы пасля вясёлых канікул у школьным аздараўленчым лагеры “Малышок”.


– З 1 па 9 лістапада мы запрасілі нашых хлопчыкаў і дзяўчынак стаць удзельнікамі незвычайнага праекта “Рыжая восень”, – распавяла начальнік лагера “Малышок” Іна Суднік. – Канікулы мы напоўнілі цікавымі падарожжамі ў краіну пад назвай Восень. Дзеці засталіся ў захапленні ад Дня казачных ператварэнняў, калі мы разважалі, як залатая пара змяняе прыроду, а дапамаглі нам у гэтым работнікі Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі. Незабыўнымі выдаліся экскурсія на Карэліцкі льнозавод і майстар-клас па вырабу лялькі-абярэгу з лёну ад выхавальніка групы падоўжанага дня нашай школы Алены Васько. Палюбіла малеча і Дзень асенняга настрою, прысвечаны сяброўству, адзінству і згуртаванасці. З цікаўнасцю дзеткі слухалі расказ школьнага сацыяльнага педагога Жанны Непагода пра тое, як правільна паводзіць сябе ў калектыве і што такое добры сябар. Дні ўраджаю, грыбоў і птушак падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам новыя веды, дынамічныя конкурсы і творчыя заданні з прызамі, спартыўныя спаборніцтвы і паходы ў кіно ў Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры.




Трэцякласніцы Марыя Новік і Соф’я Васько з захапленнем падзяліліся ўражаннямі: “У школе на канікулах побач з сябрамі і любімымі настаўнікамі было весела кожную хвілінку, нават калі за акном ліў дожджык. Мы тут і адпачылі, і навучыліся шмат чаму новаму. Напрыклад, цяпер мы ведаем, як працуе Карэліцкі льнозавод і што бывае доўгае і кароткае льновалакно. А яшчэ мы прывезлі адтуль лёну і зрабілі з яго прыгожых лялек. Таксама з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, глядзелі фільмы, танцавалі, спявалі і ігралі ў казцы на новы лад. Ды і кармілі нас вельмі смачна! Таму ўжо чакаем школьнага лагеру на зімовых канікулах”.


Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое “Рыжая восень” ва ўсім харастве, цяпер добра ведаюць вучні сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы пасля вясёлых канікул у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика