Віцебшчына абрала сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі. 21.by

Віцебшчына абрала сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі

11.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Віцебшчына абрала сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі
7 лістапада ў Віцебску на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню абраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, якія будуць працаваць ад Віцебскай вобласці ў палаце тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У мерапрыемстве ўзяў удзел 621 народны выбраннік з усіх раённых і гарадскіх органаў прадстаўнічай улады вобласці. У пасяджэнні ўдзельнічалі дэпутаты Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Савета Ірынай Новікавай.
Прадстаўляць абласны цэнтр другі раз даверана дырэктару тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Алене Панцюховай. Членам Савета Рэспублікі ад Аршанскага і Дубровенскага раёнаў абраны начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач, ад Віцебскага, Гарадоцкага, Лёзненскага і Шумілінскага раёнаў – рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчастны. Гэтыя тры сенатары з’яўляюцца членамі Савета Рэспублікі шостага склікання.
Сярод тых, каго рэгіёны вылучаюць упершыню сваімі прадстаўнікамі, ёсць тры дэпутаты абласнога Савета. Гэта начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч, якой даверана прадстаўляць Бешанковіцкі, Сенненскі, Талачынскі і Чашніцкі раёны, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Алег Жынгель (Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі і Ушацкі раёны), а таксама генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Мацвееў (Браслаўскі, Міёрскі, Пастаўскі і Шаркоўшчынскі раёны). Акрамя гэтага, ад Наваполацка і Расонскага раёна ўпершыню будзе працаваць у Савеце Рэспублікі старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, ад Полацкага і Верхнедзвінскага раёнаў – дырэктар Полацкага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава Таццяна Палушкіна.
Выступаючы з наказам абраным сенатарам, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што клопат аб дабрабыце людзей і паляпшэнні жыцця на Віцебшчыне павінен прайсці чырвонай ніткай праз усю дзейнасць дэпутацкага корпуса, які прадстаўляе рэгіён у новым скліканні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Вы павінны пастаянна задаваць сабе пытанне: што я зрабіў для свайго калектыву, свайго прадпрыемства і тых, хто за мяне прагаласаваў? Та-ды гады, праведзеныя ў Савеце Рэспублікі, не пройдуць дарэмна. Ві-цебшчына чакае ад вас актыўных дзеянняў і ў законатворчай дзейнасці, і па паляпшэнні якасці жыцця ў рэгіёне. А каб работа была плённай, трэба часцей сустракацца з людзьмі – яны раскажуць аб праблемах і паставяць задачы», – адзначыў Мікалай Шарснёў.
У адпаведнасці з заканадаўствам, пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў папярэднічае працэдуры галасавання па абранні членаў Савета Рэспублікі. Пасля фар-міравання рабочых органаў пасяджэння, а таксама пацвярджэння легітымнасці сходу і законнасці вылучэння, кандыдаты ў верхнюю палату парламента прадставілі прысутным асноўныя напрамкі сваёй работы ў Нацыянальным сходзе.
Па выніках тайнага галасавання за Дзмітрыя Дзямідава прагаласавала 91,5% выбаршчыкаў, Юрыя Дзеркача – 93,2%, Алега Жынгеля – 92,1%, Ірыну Ляўковіч – 91,1%, Уладзіміра Мацвеева – 91,5%, Алену Панцюхову – 92,3%, Таццяну Палушкіну – 89,2%, Анатоля Шчастнага – 92,8%, супраць усіх – 0,5%, яшчэ 0,3% бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.
Па матэрыялах сайта  www.vitvesti.by.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебшчына абрала сваіх прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі 7 лістапада ў Віцебску на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню абраны члены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика