Сёння ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва
21.11.2019
—
Разное
|
У Віцебскай вобласці сфарміраваны падыход да выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Менавіта такой тэме быў прысвечаны адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які прайшоў 21 лістапада. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі сустрэўся з працоўным калектывам КУВСП “Гарадзец” і жыхарамі аг. Лужкі. Як падкрэсліў Юрый Анатольевіч, пытанні ўмацавання працоўнай дысцыпліны, стану ўмоў і аховы здароўя ў арганізацыях нашага раёна знаходзяцца ў полі зроку выканаўчай улады, працоўных калектываў і грамадскасці. Ва ўсіх арганізацыях створана дзейсная сістэма забеспячэння бяспечных умоў працы, фарміравання здаровага ладу жыцця ў працуючых грамадзян, набыцця навыкаў па забеспячэнні асабістай бяспекі ў працэсе працоўнай дзейнасці. У маі 2019 года на пашыраным пасяджэнні раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў раёне. Перамогу атрымала Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца. 26 ліпеня 2019 года было праведзена пасяджэнне Шаркаўшчынскага райвыканкама па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1. Юрый Анатольевіч Васілеўскі адказаў таксама на хвалюючыя пытанні, якія падчас сустрэчы задавалі яму прысутныя. |
|