“Асенні кірмаш”. 21.by

“Асенні кірмаш”

02.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



“Асенні кірмаш” зайграў, заіскрыўся ўсмешкамі ў яслях-са­дзе № 4. На ўваходных дзвярах – маляўнічая шыльдачка. Гасцей, а гэта выхаванцы садка, іх бацькі, сустракалі і гас­цінна запрашалі ў залу. А тут светла і ўтульна. На сталах – самыя розныя прысмакі, прыгатаваныя арганізатарамі.
– Дзеці заўсёды з нецярплівасцю чакаюць традыцыйнае свята “Асенні кірмаш”, – расказала карэспандэнту раённай газеты загад­чыца дзіцячай дашкольнай установы Ніна Пазнякова. – У падрых­тоўцы і правядзенні прымаюць ўдзел увесь калектыў і бацькі нашых ­выхаванцаў.
– Такія святы, – казала музычны кіраўнік Іна Чавусава, – калі гучаць народныя песні, родная мова, дзецям запамінаюцца. Сустракаеш нашых выхаванцаў мінулых гадоў, якія ўжо вучацца ў школе, дык яны з цеплынёй узгадваюць пра іх.


…А весялосць віравала, адгукаючыся дзіцячым смехам. У госці да дашкалят прыйшлі гандляркі, а які ж кірмаш без іх, а таксама Павадыр з мядведзем, Чорт, дзед Талаш, Цётка, бабка Еўка і іншыя. Гучалі жарты, народныя песні. Дзеці з задавальненнем скакалі, прымалі ўдзел у народных гульнях. Адным словам, усім было цікава.
Д. Уладзіміраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Асенні кірмаш” зайграў, заіскрыўся ўсмешкамі ў яслях-са­дзе № 4. На ўваходных дзвярах – маляўнічая шыльдачка. Гасцей, а гэта выхаванцы садка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика