Адзначылі залаты юбілей. 21.by

Адзначылі залаты юбілей

02.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні работнікі ясляў-сада аграгарадка Ленінскі адзначылі 50-годдзе сваёй установы. Павіншаваць калектыў з гэтай знакавай датай прыйшлі шматлікія госці: намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Валетава, старшыня Ленінскага сельвыканкама Мікалай Лугаўскі, дырэктар торфабрыкетнага завода “Гатча-Осаўскі” Міхаіл Кляўзо, дырэктар Ленінскай сярэдняй школы Ірына Гурская, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Рагазнянскі” Жанна Трафімук. Яны пажадалі калектыву новых працоўных дасягненняў, творчасці і плёну і ўручылі падарункі. Многія супрацоўнікі былі адзначаны граматамі і пісьмамі падзякі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, аддзела па адукацыі.
На свяце прысутнічалі і былыя работнікі ясляў-сада. Першы загадчык Галіна Казулька ўспомніла, якой была ўстанова раней, сваіх былых калег, працоўныя будні. У выкананні Раісы Флейсман, якая працавала тут музычным кіраўніком, прагучала кампазіцыя на матыў песні “Надвор’е ў доме”, прысвечаная дзіцячаму саду, яго работнікам і дзецям.
Віншаванні ў адрас установы-юбіляра прагучалі не толькі ад сённяшніх выхаванцаў, але й ад былых і іх родных. Так, Наталля Мельнічук разам з унучкай Сафіяй — выпускніцай ясляў-сада — падарылі прысутным песні “Анёлы” і “Скрыпаль”.
Цікавую канцэртную праграму падрыхтавалі і самі работнікі ўстановы, паказалі свае яркія творчыя таленты. Ну, і якое ж свята без духмянага каравая?! Ім пачаставаліся напрыканцы ўрачыстасці ўсе госці.
Алеся ДАБРАВЕСТ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні работнікі ясляў-сада аграгарадка Ленінскі адзначылі 50-годдзе сваёй установы. Павіншаваць калектыў з гэтай знакавай датай прыйшлі шматлікія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика