Якасную ўпакоўку для “другога хлеба” набылі нядаўна ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі
10.12.2019
—
Разное
|
У Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі набылі ўнікальную лінію для ўпакоўкі бульбы. Новая машына айчыннай вытворчасці абышлася гаспадарцы ў 52 тысячы рублёў.
Увесь вытворчы працэс тут кантралюе камп’ютар. Бульба набіраецца да зададзенай вагі (ад 2,5 да 30 кілаграмаў) і высыпаецца на транспарцёр, які дастаўляе клубні на другую лінію. Там яны запакоўваюцца ў спецыяльныя сеткі, запайваюцца і прашываюцца. Сама ўпаковачная лінія мабільная: яе без перашкод можна аператыўна пераставіць у любое месца.
Між іншым, бульба – далёка не адзіная сельскагаспадарчая культура, вырошчваннем якой актыўна займаюцца спецыялісты занальнага інстытута раслінаводства. Сёлета яны пасадзілі 10 гектараў суперінтэнсіўнага яблыневага саду, у тым ліку 5 гектараў – саджанцамі польскай селекцыі. Першы ўраджай плануюць атрымаць ужо ў наступным годзе – прыкладна 25 тон яблыкаў з кожнага гектара.
Аляксандр КАСПЯРЧУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі набылі ўнікальную лінію для ўпакоўкі бульбы. Новая машына айчыннай вытворчасці абышлася...
|
|