Дзе ж зіма? Сіноптыкі – пра надвор’е на бліжэйшы час. 21.by

Дзе ж зіма? Сіноптыкі – пра надвор’е на бліжэйшы час

12.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На канец тыдня сіноптыкі перадаюць для жыхароў Нясвіжскага раёна няўстойлівае надвор’е з дажджамі, мокрым снегам і тэмпературай крыху вышэй за нуль.

Сёння, 12 снежня, на працягу дня — воблачна без праясненняў і ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер — пўднёва-ўсходні — 6 — 8 метраў за секунду, парывы — да 13. Удзень — 2…3 градусы цяпла, ноччу — +1 °С.


У пятніцу, 13 снежня, таксама пахмурна і без праясненняў, у другой палове — дождж і мокры снег. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 9 м/с, парывы — да 14. Дзённая тэмпература складзе — 0…+1 °С, уначы — каля 1 градуса са знакам “+”.

У суботу чакаецца суцэльная воблачнасць, дождж. Вецер захавае  паказчыкі папярэдняга дня. Каля 0 °С — удзень, +2…+3 — ноччу.

Нядзеля, па дадзеных спецыялістаў, будзе менш воблачнай, але такой жа дажджлівай і ветранай: 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — +2…+3 °С, уначы — +1…+3°С.

У пачатку наступнага тыдня змяненняў у надвор’і не чакаецца: у панядзелак — пахмурна і з ападкамі ў выглядзе дажджу ў другой палове дня. Вецер — паўднёва-заходні — да 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — +3…+4 °С, ноччу — +3 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На канец тыдня сіноптыкі перадаюць для жыхароў Нясвіжскага раёна няўстойлівае надвор’е з дажджамі, мокрым снегам і тэмпературай крыху вышэй за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика