Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!. 21.by

Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!

12.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У музеі вёскі Гудзеняты Бакштаўскага сельсавета, які адкрыўся намаганнямі краязнаўцаў-энтузіястаў Івана Буйко і Франца Лямзы ў будынку былой пачатковай школы, разгарнулася першая выстава. На ёй прадстаўлены калядныя паштоўкі.

Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!

Як распавёў І. Буйко, паштоўкі ён збірае больш за 30 гадоў і іх налічваецца больш 1000. Калядных – каля 300.  На выставе Іван Мечыслававіч прадставіў іх 200.

Калі паштоўкі з Новым годам вырабляліся ў СССР з сярэдзіны 20 стагоддзя, то паштоўкі з нараджэннем Хрыста ў калекцыі, у асноўным, з Польшчы. У СССР друкаванне такіх паштовак было забаронена. Родныя, якія пражывалі ў Польшчы, паштоўкі да Каляд дасылалі толькі ў канвертах, дадае краязнаўца.

Яшчэ ў верасні 1944 года польскі Камітэт нацыянальнага вызвалення заключыў з урадамі БССР 9 верасня пагадненне аб абменах (аптацыях) насельніцтва. Той жа восенню, гэта значыць яшчэ задоўга да завяршэння вайны, каля 600 польскіх сем'яў было пераселена з межаў Беларусі ў Польшчу. У тым ліку з Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. Нашы землякі і перасяляліся ў Польшчу практычна да 1958 года.

Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!

–Часам сям'і не цалкам з'язджалі, – расказвае І. Буйко. –  Палова членаў сям'і заставалася. Мяне зацікавіла гісторыя людзей, якія апынуліся па той бок межаў. У маім музеі ёсць лісты і паштоўкі віншавальныя таго часу. Яны дасылалі сваім родным палякам,  якія па нейкіх прычынах засталіся ў Беларусі. Першая паштоўка на выставе ў гудзяняцкім музеі адносіцца да 1953 года. Гэта чорна-белая фатаграфія 1958 года, выпушчаная выдавецтвам Польшчы.

Краязнаўца зазначыў, што падобная выстава дзейнічае першы год. Калядныя паштоўкі выстаўляліся ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур, у музеі г. Ашмяны, а таксама Жамыслаўлі.

Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!

 Дарэчы, першую калядную паштоўку ў 1843 годзе заказаў чыноўнік сэр Генры Коўл. Ён зразумеў, што яму цяжка самому рыхтаваць віншавальныя лісты шматлікім сябрам і сваякам, і звярнуўся да мастака Джона Хорслі. Хорслі стварыў некалькі аднолькавых картак з выявай сям'і Коўла за святочнай вячэрай. Неўзабаве гэтая ідэя стала папулярнай па ўсёй Еўропе, і падобныя паштоўкі сталі друкаваць тысячнымі экзэмплярамі. Дарэчы, адна з якія захаваліся картак першай партыі 1843 г. была прададзеная ў 2001 годзе на аўкцыёне за 22 500 фунтаў стэрлінгаў.

Застаецца дадаць, што выстава з каляднымі пашоўкамі будзе дзейнічаць на працягу снежня.

Калядная выстава. Палюбуйцеся каляднымі паштоўкамі!

І. БУТУРЛЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеі вёскі Гудзеняты Бакштаўскага сельсавета, які адкрыўся намаганнямі краязнаўцаў-энтузіястаў Івана Буйко і Франца Лямзы ў будынку былой пачатковай школы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика