Аддзел аховы чакае вас. 21.by

Аддзел аховы чакае вас

13.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лістападзе бягучага года прайшла дэмабілізацыя з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Значная частка маладых людзей, якія адслужылі ў войску, пайшла працаваць па выбранай спецыяльнасці. Але ёсць і такія юнакі, якія для сябе яшчэ не выбралі прафесію, ці ранейшая работа нечым не задавальняе. Для іх і тых, хто хацеў бы служыць у органах унутраных спраў, Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы праводзіць конкурсны адбор на службу на пасаду міліцыянера ўзвода міліцыі. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, узрост не старэй за 28 гадоў, годнасць па стане здароўя, адсутнасць правапарушэнняў, наяўнасць станоўчых характарыстык з месцаў вучобы, службы і работы. Не апошнюю ролю мае і заработная плата, якая больш за сярэднестатычную па раёне.

Жадаючыя служыць у Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы могуць звярнуцца па даведкі з панядзелка па пятніцу з 9 да 18 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. 1 Мая, 3А, ці патэлефнаваць на нумар 2-14-70.

Марыя ГАЦКЕВІЧ, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лістападзе бягучага года прайшла дэмабілізацыя з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Значная частка маладых людзей, якія адслужылі ў войску, пайшла працаваць па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика