Студии «Золотая соломка» Ушачского центра детей и молодёжи присвоено звание «образцовой»
20.01.2020
—
Разное
|
З прыемнай навіны для калектыву Ушацкага цэнтра дзяцей і моладзі пачаўся 2020 год. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у апошні дзень 2019-га прысвоіла студыі “Залатая саломка” званне “ўзорнай”. Упершыню ў гісторыі ўстановы! Штогод у снежні, запаўняючы статыстычную справаздачу аб дзейнасці цэнтра, у апошнім раздзеле, дзе ўказваецца колькасць калектываў са званнямі “ўзорны” і “народны”, была вымушана ставіць прочырк. Ну а каб сітуацыю выправіць, разам з калегамі пачалі вызначаць фаварыта, які б змог абараніць такі высокі “тытул”. Выбар паў на студыю “Залатая саломка” пад кіраўніцтвам Г.А.Бабянок. Пачалася руплівая работа адразу па трох франтах. Адміністрацыя цэнтра рыхтавала дакументацыю – ад хадайніцтва да падрабязнага апісання вопыту работы педагога. Метадысты, калегі “варажылі” над годным выглядам кабінета – ад рамонту і перапланіроўкі выставачных зон да “падачы” дапаможнікаў, дыпломаў членаў студыі і непасрэдна Ганны Аляксандраўны. Дарэчы, у своеасаблівы музей па саломапляценні гэтае памяшканне пераўтварылася яшчэ тры гады таму, з цягам часу калекцыя папаўнялася. Ну і самае галоўнае, што легла на плечы Г.А.Бабянок і не аднаго пакалення яе выхаванцаў, – гэта назапашванне вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Са сваімі маленькімі памочнікамі педагог, як кажуць, не адзін стог саломы ператрэсла. Марыя Хамічонак, Аліна Аўсіевіч, Яна Чапкевіч, Дар’я Бабянок, Аліна Хамёнак, Дар’я Бабенка ў апошнія некалькі гадоў з’яўляліся пераможцамі рэспубліканскіх і абласных конкурсаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: “Калядная зорка”, “Добры дзень, свет”, “Лёд. Кветкі. Фантазія”, “Між зямлёй і сонцам” і іншых. Гэта і зрабіла самы важкі ўклад у партфоліа Ганны Аляксандраўны – люстэрка, у якім бачны яе 15-гадовы творчы шлях, безліч ідэй і высокіх перамог. Г.А.Бабянок – чалавек з вялікай душой і шчырым сэрцам, проста малайчына! Заўсёды стаўлю яе ў прыклад іншым. Педагог кожны дзень з прыўзнятым настроем прыходзіць на работу, ніколі не адмаўляе ў просьбе. Тэрмінова патрэбны выраб? Не праблема! Падмяніць хворую барабаншчыцу на выступленні? Абавязкова! Гэта своеасаблівы лакаматыў, за якім няпроста паспець. Калі даведалася аб атрыманні студыяй звання “ўзорнай”, сціплая ад прыроды Ганна Аляксандраўна ўзважыла ўвесь багаж адказнасці: “Гэта ж трэба цяпер працаваць у разы лепш!” Але хваляванні яе дарэмныя: па-іншаму адносіцца да любімай справы педагог проста не ўмее. Г.А.Бабянок бачыць сэнс жыцця ў адраджэнні такіх прыгожых і крыху забытых відаў мастацтва, як саломапляценне і аплікацыя берастам, з дня ў дзень займаецца творчасцю і дапамагае праз яе раскрывацца маленькім сэрцам. Л.ДАВЫДАВА, дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыемнай навіны для калектыву Ушацкага цэнтра дзяцей і моладзі пачаўся 2020 год. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у апошні дзень 2019-га прысвоіла студыі... |
|