Ці падабаецца вам еўразіма?. 21.by

Ці падабаецца вам еўразіма?

23.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зіма ўжо парасягнула свой “экватар”, а яшчэ так і не паказала сябе ва ўсёй красе. Сёлета яна ў нас сапраўды еўрапейская, мяккая, бясснежная. Пабіты ўсе тэмпературныя рэкорды, але не ўсім, вядома, гэта даспадобы. Спыталася ў жыхарак Жабінкі і раёна пра плюсы і мінусы несцюдзёнай зімовай пары.
Ганна ПЛЫТНІК:
— Для аграрыяў такое надвор’е ўзімку неспрыяльнае. Расліны не ведаюць, што ім рабіць: спаць ці прачынацца, расходуюць энергію і запасы пажыўных рэчываў. І ўвесну яны абудзяцца аслабленыя. Няма снегу — няма вады. Пакутуюць азімыя збожжавыя культуры. Вельмі спадзяюся, што зіма-гаспадыня яшчэ прыйдзе і навядзе парадак.
Сястрычкі Вікторыя, Маргарыта і Мялання ХВАЛЬКО, якім 10, 7 і 3 гады (старэйшыя вучацца ў Ракітніцкай СШ), у адзін голас заявілі:
— Нам зіма без снегу не падабаецца! “Сумуюць” нашы санкі і лядзянкі, лыжы і канькі, пакуль на вуліцы дажджлівыя “асеннія” дзянькі. Снегавіка няма з чаго зляпіць, у снежкі не пагуляцца. Грэюць успаміны мінулага года, калі ўсе разам каталіся на санках. Было так весела і здорава! З нецярпеннем чакаем сапраўднай зімы.
Вераніка МАКСІМУК:
— Парушылася сезоннасць, незразумела, што на вуліцы: восень, зіма ці вясна? Слівы ў снежні зацвілі, фіялкі, анюціны вочкі, цыбуля прарасла… Замест чаканага снегу і маразоў — дождж, слота, а за імі і хваробы падцягваюцца. Купілі сыночку Цімафею снегаход — стаіць, свайго часу чакае. Дарэчы, чула, што пчолы прачнуліся, з’ядаюць мёд і гінуць. Таму мне такія зрухі ў прыродзе не даспадобы!
Марына СКАЧЫКОЎСКАЯ:
— На мой погляд, плюсы сёлетняй зімы — цёплае надвор’е і адсутнасць моцных маразоў, мінус — тое, што няма снегу. Не хапае гэтага бялюткага покрыва, якое цудоўным дываном укрывае дол і дрэвы ды стварае чароўную казачную атмасферу. Усё ж такі пагадзіцеся, што Новы год без снегу і Хрышчэнне без маразоў — гэта не тое! Хочацца зімовай казкі!
Святлана ЮНЧЫК:
— А я ў захапленні ад цёплай зімы! Жыву ў колішнім Здзітаве, і вельмі цяжка было дабірацца з працы дадому ў замець, галалёдзіцу, мароз. Сёлета ж надвор’е — проста песня. Настрой цудоўны, і з усімі ім дзялюся! На мой погляд, трэба ва ўсім знаходзіць станоўчае.

Апытанне правяла Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зіма ўжо парасягнула свой “экватар”, а яшчэ так і не паказала сябе ва ўсёй красе. Сёлета яна ў нас сапраўды еўрапейская, мяккая, бясснежная. Пабіты ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика