Аматары музыкі дзяліліся творчасцю. 21.by

Аматары музыкі дзяліліся творчасцю

28.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аматары музыкі дзяліліся творчасцю

13:23 / 28.01.2020
50
На Астравеччыне шмат таленавітых людзей, якія, нават не маючы спецыяльнай музычнай адукацыі, тонка і глыбока адчуваюць свет гукаў, пішуць песні і выконваюць іх. Былая загадчыцца аддзела культуры нястомная Данута Чарнушэвіч вырашыла сабраць музыкантаў і аматараў песні ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. 

3.jpg



– У Астравецкім раёне дзейнічае літаратурнае аб’яднанне. Але ёсць шмат людзей, якія пішуць не толькі вершы, але і музыку, добра спяваюць, – адзначыла Данута Францаўна. – Таму я і вырашыла стварыць клуб аматараў музыкі і сабрала ўсіх разам. На жаль, сёння няма Генадзя Стаціны, Людмілы Кухарэвіч, Соф’і Багдановіч, Капіталіны Пятроўскай, але, спадзяюся, у далейшым яны далучацца да нас.

2.jpg


Аляксандра Альховіка доб­ра ведаюць у раёне і далёка за яго межамі. Усяго адбылося больш за трыццаць творчых вечароў артыста. А песню «Улечу паутинкой», якую Аляксандр Пятровіч выконваў разам з Данутай Блашкевіч, многія памятаюць да гэтага часу. Артыста называюць «чалавекам-аркестрам»: Аляксандр Альховік умее іграць на дваццаці музыкальных інструментах.

Вядома астраўчанам і імя Аляксандра Якіменкі, які летась адзначыў 30-гадовы юбілей сваёй творчасці. Аляксандр Аркадзьевіч – член беларускага саюза музычных дзеячаў. Ён супрацоўнічае з многімі паэтамі нашай краіны, у тым ліку з Міхаілам Пазняковым. У суаўтарстве са смаргонскім паэтам Мікалаем Цітаўцом Аляксандр Якіменка напісаў песню «Дажынкі», якая прагучала на абласным свяце працаўнікоў вёскі ў Смаргоні. 

4.jpg



Дырэктар першай у рэспубліцы калгаснай дзіцячай музычнай школы Аляксандр Лянцэвіч разам з жонкай Алінай стаялі ля вытокаў стварэння Варнянскага народнага ансамбля «Світанак». Калектыў, удзельнікамі якога былі настаўнікі, калгаснікі, лесаводы, у свой час грымеў ледзь не на ўсю Беларусь. Світанкаўцы выконвалі песні на беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах. Але бадай што самым адметным было тое, што самадзейныя артысты адраджалі і зберагалі мясцовыя звычаі і традыцыі: абрады «Прыём у кавалеры», «Варнянскае вяселле»  і многія іншыя. Працяглы час візітнай карткай калектыву была песня «Варнянскі край» – верш настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Валянціны Боўшы на музыку паклаў Аляксандр Сцяпанавіч. 

7.jpg



Пра талент Аляксандра Комара многія ведаюць не па чутках. Разам з пляменніцай Наталляй Літвін, якая шмат гадоў была мастацкім кіраўніком «Світанка», артыст шмат разоў выступаў на Астравеччыне і ў іншых раёнах. Цяпер кампанію Аляксандру Комару складае ўнучка. 

Акампаніятар ад бога – менавіта так прадставіла Уладзіміра Кляпцова Данута Францаўна. Калісьці на заводзе агульнапрымяняльных дэталяў і вузлоў (цяперашні завод «Радыёдэталь») актыўная моладзь згуртавалася вакол баяніста Уладзіміра Кляпцова – так нарадзіўся самадзейны калектыў, які выступаў на астравецкіх і сельскіх сцэнах і за межамі раёна. Калі духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў застаўся без свайго нязменнага кіраўніка Аляксандра Антановіча, Уладзімір Іванавіч узначаліў калектыў. І так падрыхтаваў, што аўтарытэтная абласная камісія  прысудзіла яму званне ўзорнага.

На Астравеччыне шмат лю­дзей, прафесія якіх не звязана з музыкай, але душа і сэрца ў іх – песенныя. Шчыра і пранікнёна песню «Одуванчик» на словы астравецкага паэта Аляксандра Марозава выканала Святлана Мешкіс. Былая настаўніца СШ №1 Ларыса Мартынава расказала пра гісторыю напісання «Островецкого вальса». Наталля Зубенка падзялілася, як у яе нарадзілася песня «Позвони», Віктар Ждановіч выканаў пад гітару некалькі ўласных песень, а былая настаўніца Марыя Пяшко, апавяданні і вершы якой неаднаразова з’яўляліся на старонках раённай газеты, парадавала прысутных звонкім голасам і аўтарскай песняй-прысвячэннем роднай вёсцы Вароне. 

0.jpg



Напрыканцы сустрэчы Данута Францаўна прызналася, што пры дапамозе сектара культуры і цэнтральнай раённай бібліятэкі марыць выдаць кнігу, над якой будзе працаваць Ганна Чакур, з песнямі і нотным матэрыялам аўтараў Астравеччыны, якія сваёй творчасцю пісалі гісторыю культуры раёна. Каб калектывы і выканаўцы маглі ёй карыстацца, а з астравецкай сцэны на раўне з хітамі гучалі і свае, родныя матывы. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Астравеччыне шмат таленавітых людзей, якія, нават не маючы спецыяльнай музычнай адукацыі, тонка і глыбока адчуваюць свет гукаў, пішуць песні і выконваюць іх....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика