Юныя «Чэмпіёны» спаборнічалі – і ўдзельнічалі ў дабрачыннасці. 21.by

Юныя «Чэмпіёны» спаборнічалі – і ўдзельнічалі ў дабрачыннасці

28.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юныя «Чэмпіёны» спаборнічалі – і ўдзельнічалі ў дабрачыннасці

12:42 / 28.01.2020
37

У трэці раз астравецкія выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» удзельнічалі ў традыцыйным мінскім Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых адзінаборствах – і вярнуліся дадому з медалямі.

0.jpg

Кёкусінкай каратэ, бескантактны каратэ, грэплінг і кікбоксінг – на турніры на розных пляцоўках адначасова праходзілі спаборніцтвы па некалькіх відах адзінаборстваў.

Майстэрства бою ў кёкусінкай каратэ дэманстравалі дзевяць астраўчан. У малодшай узроставай групе 10-11 гадоў сярэбранымі прызёрамі сталі Яраслаў Шасцялінскі і Клім Красноў. Бронзу заваяваў Данііл Куцько. А вось Максіму Бразевічу і Арсеню Рымшу крыху не пашанцавала – іх сапернікі аказаліся больш вопытнымі.

У катэгорыі 12-13 гадоў уладальнікам бронзавага медаля стаў Данііл Урбановіч. Ва ўзроставай групе 14-15 гадоў серабро заваяваў Арцём Шасцялінскі. А сярод старэйшых каратыстаў 16-17 гадоў сярэбраным прызёрам стаў Мікіта Русецкі. У гэтай жа групе выступаў і наш вядомы каратыст Канстанцін Пятровіч, але на гэты раз ён быў толькі чацвёрты.

Усе грошы, сабраныя за ўдзел у Калядным турніры, перададзены хворым дзецям з псіханеўралагічных інтэрнатаў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трэці раз астравецкія выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» удзельнічалі ў традыцыйным мінскім Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика