З Днём абаронцаў Айчыны!. 21.by

З Днём абаронцаў Айчыны!

23.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Арцём Чакаеў, Уладзіслаў Цяслюк, Сяргей Волчак і Андрэй Хільмончык – актывісты праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”. Юнакі не па чутках ведаюць, што такое ваенныя зборы, марш-кідок, жыццё ў палявых умовах і армейскі рэжым.

 

Сёння “Дружына” – гэта каля трох дзясяткаў рабят. Без іх удзелу не абыходзіцца ніводнае гарадское мерапрыемства. Клуб дзейнічае на працягу 13 гадоў. Заўсёды побач з рабятамі надзейныя сябры і настаўнікі – афіцэры Павел Паўлавіч Найда, Мікалай Захаравіч Кіселар, Генадзь Пятровіч Шышкін і Віктар Мікалаевіч Анашкін, святары Аляксандр Пасцерняк і Сергій Сямашка.

 

Выхаванцы клуба перакананы, што “Дружына” – гэта выдатная магчымасць задоўга да службы ў арміі адчуць сябе сапраўдным салдатам, загартаваць характар, навучыцца працаваць у камандзе, быць дысцыплінаваным і знайсці верных сяброў.

 

Многія рабяты мараць і далей служыць Айчыне. Напрыклад, сёлета выпускнік клуба Сяргей Волчак збіраецца паступіць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З выбарам прафесіі юнак вызначыўся канчаткова пасля таго, як разам з сябрамі-дружыннікамі наведаў гэтую навучальную ўстанову. Такую магчымасць рабятам прадаставілі шчучынскія праваахоўнікі пры патрымцы Гродзенскага ўпраўлення ўнутраных спраў.

 

Звязаць жыццё з ваеннай справай вырашыў і Андрэй Хільмончык: у наступным годзе хлопец накіруецца ў Ваенную акадэмію.

 

Штогод выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” разам адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны. Па традыцыі – марш-кідок, спаборніцтвы, віншаванні і салдацкая каша. Вось такія яны, юныя патрыёты!

 

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арцём Чакаеў, Уладзіслаў Цяслюк, Сяргей Волчак і Андрэй Хільмончык – актывісты праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”. Юнакі не па чутках ведаюць,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика