Жить спортивно – позитивно! В Ушачах прошла спартакиада среди сельской молодёжи. 21.by

Жить спортивно – позитивно! В Ушачах прошла спартакиада среди сельской молодёжи

28.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На бягучым тыдні ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” прайшла раённая спартакіяда сярод сельскай моладзі. Арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, фізкультурна-спартыўны клуб, райкамы прафсаюза работнікаў АПК і БРСМ – падрыхтавалі для ўдзельнікаў спаборніцтвы па шасці дысцыплінах.

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця з ААТ “Ільюшынскі”, філіяла “Маяк-Ушацкі”, райветстанцыі надзвычай упэўнена трымаліся на спартыўнай пляцоўцы. Складвалася ўражанне, быццам яны працуюць не ў сельскагаспадарчых арганізацыях, а ўвесь час аддаюць трэніроўкам.

З самага пачатку спаборніцтваў высокую планку ўзялі ільюшынцы. Хутка абыграла сваіх саперніц па шашках юрысконсульт гаспадаркі Вольга Брыль. Упэўненую перамогу ў гімнастыцы заваявалі загадчык рамонтнай майстэрні Аляксей Марковіч (17 падцягванняў на перакладзіне) і бухгалтар Таццяна Любачка (21 адцісканне). Удалым аказаўся таксама дуэт тэнісістаў у складзе загадчыка комплексу Ларысы Івановай і трактарыста-машыніста Антона Коўшаля.

У дартсе не было роўных замершчыку з філіяла “Маяк-Ушацкі” Вікторыі Бурылавай. Дроцікі, як прызналася дзяўчына, у руках дагэтуль трымаць не даводзілася – аднак дапамаглі слушныя парады вопытнага калегі Мікалая Леанідавіча Фядосенкі. “Срэбраны” вынік прадэманстравала па шашках інжынер гэтага прадпрыемства Крысціна Баранава. Надзвычай крыўдна ў фінале спаборніцтваў па перацягванні каната аступіўся вартаўнік Арцём Усцін, моцы якога пасля першага падыходу пабойваліся многія.

З аднолькава добрым вынікам на гімнастычных снарадах выступілі прадстаўнікі райветстанцыі: вадзіцель Дзяніс Стэльмах і ветурач Кацярына Бялко, што прынесла камандзе ў дысцыпліне другое месца. Такі ж вынік па тэнісе – у санітара Сяргея Целепава і ветфельчара Вольгі Падзікавай, якая стала адзінай прадстаўніцай прыгожай паловы, што не пабаялася прадэманстраваць спрыт і ў плаванні – дыстанцыю 25 метраў без папярэдняй падрыхтоўкі яна пераадолела за 29 секунд.

Па выніках усіх этапаў спаборніцтваў з вялікай перавагай першую прыступку п’едэстала занялі ільюшынцы. На другім месцы – прадстаўнікі райветстанцыі. Усяго адзін бал саступілі ім работнікі філіяла “Маяк-Ушацкі”.

– У любым выпадку сёння перамагло сяброўства і, спадзяюся, вы атрымалі дадатковы стымул для далейшых заняткаў спортам, – зазначыў, падводзячы вынікі, галоўны суддзя спаборніцтваў А.Жыткоў.

Пераможцы і прызёры спартакіяды ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Стомленыя, але задаволеныя, яны абмяркоўвалі дасягненні і ўжо планавалі свой наступны ўдзел у падобных мерапрыемствах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бягучым тыдні ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” прайшла раённая спартакіяда сярод сельскай моладзі. Арганізатары – аддзел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика