А. Лукашэнка: «Беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры». 21.by

А. Лукашэнка: «Беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры»

25.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі не такая, каб прымаць драконаўскія меры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у час наведвання навукова­вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані», перадае ­карэспандэнт БелТА.

«Трэба людзей у рэшце рэшт прымусіць адказваць за сябе і тых, хто побач. Калі ты смар­каешся, кашляеш, дык не выходзь на вуліцу і не заражай іншых, заразу не разнось. У гэтым уся сутнасць. І вельмі многія дзяржавы вельмі жорсткія меры ў гэтым плане прымаюць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час ён падкрэсліў, што беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры. Але і супакойвацца не трэба, звярнуў увагу Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы вельмі крытычна выказаўся пра людзей, якія вяртаюцца з-за мяжы, пабываўшы ў эпідэмія­лагічна нестабільных краінах і ўтойваюць гэта. У якасці прыкладу ён прывёў бізнесмена, які вярнуўся з Італіі і звярнуў­ся да ўрачоў, калі ўжо знаходзіўся ў крытычным стане. З-за яго давялося ўзяць на кант­роль больш за 300 чалавек, якіх ён патэнцыяльна мог заразіць. «Зразумела, паехаў ты за мяжу, пабываў у Германіі, Італіі і Фран­цыі. Але прыедзь і скажы – мы цябе праверым, калі патрэбна, зробім заключэнне», – заклікаў грамадзян Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт чарговы раз назваў сітуацыю з каранавірусам «псіхапатыяй». «Спланавалі і зрабілі нейкі псіхічны дом, – сказаў ён. – Але я парадаваўся за нашых спецыялістаў: яны, не маючы вакцыны, не ведаючы, як лячыць, ніводнага чалавека не страцілі». Паводле яго слоў, у гэтым годзе ад пнеўманіі ў цэлым памерла значна менш людзей, чым у пачатку папярэд­няга года.
Выказаў неразуменне кіраўнік дзяржавы і ў адносінах да беларусаў, якія, нягледзячы на небяспечную сітуацыю, паехалі адпачываць за мяжу. «А цяпер яны ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы не можам 10 тысяч за адзін дзень забраць», – канстатаваў ён. Тым не менш Прэзідэнтам пастаўлена задача дапамаг­чы грамадзянам, у тым ліку расійскім, вярнуцца на радзіму. «Дарэчы, расіяне на борт нашых людзей у Тайландзе не пускалі. Але, думаю, дамовімся. Гэта звычайная бязглуздзіца, гэта тупасць, глупства. Для Расіі гэта практычна нічога не каштавала, а шкоды прынясе вельмі шмат. Вось тады і будзе «інтэграцыя», – сказаў Аляк­сандр Лукашэнка.
Прэзідэнт чарговы раз заклікаў грамадзян не панікаваць і не ламіцца ў магазіны. «У нас дастаткова прадуктаў. Расіяне калі закрылі граніцу, рэтэйлеры іх звярнуліся да нас: дайце прадукты харчавання, таму што ў нас пачынаецца дэфіцыт. Вядома, мы фарміруем партыі і адпраўляем, і цана ўжо зусім іншая», – заўважыў ён.
Пры гэтым, на думку кіраўніка дзяржавы, сярод беларусаў няма такой «псіхапатыі», як у заходніх краінах. Аляк­сандр Лукашэнка разлічвае, што калі скончыцца перыяд вост­рых вірусных інфекцый, то і захвараль­насць на каранавірус пойдзе на спад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі не такая, каб прымаць драконаўскія меры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика