Внимание, конкурс! Угадайте, какая кореличская улица на фото?. 21.by

Внимание, конкурс! Угадайте, какая кореличская улица на фото?

04.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні 80-годдзя Карэліцкага раёна газета “Полымя” і раённы краязнаўчы музей спецыяльна для нашых чытачоў і падпісчыкаў у інтэрнэце ладзяць краязнаўчую віктарыну “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?”

Кожную суботу мы будзем змяшчаць у газеце, а таксама ў сацыяльных сетках “УКантакце” (група “Типичные Кореличи”) і “Фэйсбук” (група “Твои Кореличи”) старыя фатаграфіі, на якіх змешчаны вуліцы або збудаванні Карэліцкага раёна. Вам трэба адказаць, што змешчана на фота.

Для гэтага ў панядзелак з 9.00 да 10.00 тэлефануйце ў рэдакцыю газеты “Полымя” па нумары 7-46-52 або адказвайце на пытанне таксама ў gанядзелак з 9.00 да 10.00 у нашых сацыяльных сетках “УКантакце” (“Типичные Кореличи”) ці ў “Фэйсбуку” (“Твои Кореличи”). Першаму, хто па тэлефоне або ў сацыяльных сетках дасць правільны адказ, мы падарым памятны падарунак.

У мінулы панядзелак пераможцам нашай віктарыны стаў Мікалай Прыгодзіч з Мінска, які пазнаў на фотаздымку вуліцу Савецкую ў Карэлічах.

А вось наша новае фота. Адкажыце, што на ім змешчана? Даём падказку: гэта Карэлічы. Але ж якая вуліца?


Чакаем вашых адказаў кожны панядзелак з 9.00 да 10.00. Званіце! Пішыце!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні 80-годдзя Карэліцкага раёна газета “Полымя” і раённы краязнаўчы музей спецыяльна для нашых чытачоў і падпісчыкаў у інтэрнэце ладзяць краязнаўчую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика