Лідарскі почырк гімназістаў. Двайной перамогай адзначыліся вучні гімназіі ў абласным конкурсе «Лідар 2020». 21.by

Лідарскі почырк гімназістаў. Двайной перамогай адзначыліся вучні гімназіі ў абласным конкурсе «Лідар 2020»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Ляхавiцкi веснiк

Двайной «вікторыяй» адзначыліся вучні гімназіі ў абласным конкурсе «Лідар 2020». Удзел у ім узялі хлопчыкі і дзяўчыкі, якія з’яўляюцца членамі БРПА і БРСМ, а таксама прадстаўнікі школьных парламентаў і прэс-цэнтраў, вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху. Усяго было 22 удзельнікі з 17 рэгіёнаў Брэстчыны.

Сярод лепшых праектаў адзначана работа прэс-цэнтра «Дзянніца», што дзейнічае ў ляхавіцкай гімназіі. Намеснік дырэктара гімназіі, яна ж куратар падрыхтоўкі Аксана Гатоўчыц расказала, што сацыяльна значны праект па арганізацыі работы прэс-цэнтра «Дзянніца» арыентаваны на дадатковую адукацыю рабят, якім падабаецца журналісцкая прафесія.

Дарэчы, гэты праект, а таксама навінку ў выглядзе самапрэзентацыі «Я і маё аб’яднанне» «Дзянніца» адправіла і на рэспубліканскі этап конкурсу, які таксама пройдзе ў рэжыме анлайн напрыканцы мая. Там жа пазмагаецца за перамогу і навучэнка 9 класа Анастасія Шкут. Яе відэаролік «Адзін дзень з жыцця лідара» заняў трэцяе месца ў абласным туры «Лідара 2020».

– У відэасюжэце паспрабавала расказаць пра сваю любімую гімназію, аднакласнікаў, настаўнікаў, свае захапленні – удзел у вакальнай студыі «Ілюзія» і заняткі па класе фартэпіяна ў дзіцячай школе мастацтваў, пра любімы занятак – падрыхтоўку матэрыялаў у школьную газету, – расказвае Анастасія Шкут.

Дарэчы, таленавітая дзяўчынка – юная калега «веснікаўцаў», сёння яна рэдагуе школьную «Дзянніцу» і марыць звязаць сваю будучую прафесію з журналістыкай.

Галіна КАНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідарскі почырк гімназістаў. Двайной перамогай адзначыліся вучні гімназіі ў абласным конкурсе «Лідар 2020»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика