Акцыя "Чысты вадаём" пачалася ў раёне . 21.by

Акцыя "Чысты вадаём" пачалася ў раёне

21.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцыя "Чысты вадаём" пачалася ў раёне 18 мая і будзе доўжыцца да 24 мая. Яе з 2014 года традыцыйна праводзіць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне  «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

– Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе, – адзначыў дырэктар Крупскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР» Сяргей Магіленка. – Далучыцца да акцыі і сабраць смецце на берагах вадаёмаў запрашаем усіх жадаючых.

На ўвесь перыяд гэтага мерапрыемства распланаваны кожны дзень. Асноўны аб’ём работы – гэта вадасховішча Крупскае і возера Стаячае. І тут на дапамогу работнікам структуры прыйдуць юныя эколагі з гарадскіх школ і нераўнадушныя грамадзяне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя "Чысты вадаём" пачалася ў раёне 18 мая і будзе доўжыцца да 24 мая. Яе з 2014 года традыцыйна праводзіць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика