23 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень чарапахі . 21.by

23 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень чарапахі

25.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень чарапахі. Свята з’явілася ў 2000 годзе па ініцыятыве Амерыканскага таварыства выратавання чарапах, каб прыцягнуць увагу людзей да праблемы гібелі вялікай колькасці земнаводных.


Чарапахі – загадкавыя жывёлы. Сярэдні ўзрост іх складае звыш за 200 гадоў. Доўгажыхарства магчыма, дзякуючы ўнутраным органам, якія з цягам часу не старэ­юць і не зношваюцца. Праўда, нямногім земнаводным удаецца адзначыць нават першы стогадовы юбілей, бо ў дзікай прыродзе ў іх дастаткова ворагаў, такіх як, да прыкладу, драпежныя птушкі.

Пэўна, многія чулі выказванне: «Паўзеш, як чарапаха». А чаму яны поўзаюць марудна? Панцыр служыць чарапахам вельмі трывалай аховай і ўкрыццем. Аднак цягнуць на сабе ўласны «домік» вагой у некалькі кілаграмаў і пры гэтым трымаць вялікую хуткасць – задача практычна немагчымая. Ды і лапкі ў чарапах кароценькія. Але нават з імі «тарцілы» здольныя развіць хуткасць 35 кіламетраў у гадзіну!


На жаль, апошнім часам колькасць гэтых земнаводных моцна скарацілася. І прычын таму некалькі: чарапах ловяць дзеля мяса, яек, а таксама іх панцыраў. Масава марскія чарапахі гінуць і ад атручвання пластыкам, які яны памылкова прымаюць за мядуз. Сухапутныя чарапахі паміраюць з-за змянення звыклых экасістэм, падчас сезонных міграцый гінуць пад коламі машын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень чарапахі. Свята з’явілася ў 2000 годзе па ініцыятыве Амерыканскага таварыства выратавання чарапах, каб прыцягнуць увагу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика