На Іўеўшчыне рэалізуюць маладзёжны праект «#Разам з бацькамі!». 21.by

На Іўеўшчыне рэалізуюць маладзёжны праект «#Разам з бацькамі!»

28.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«#Разам з бацькамі!» – пад такой назвай на Іўеўшчыне, ды і ва ўсёй Гродзеншчыне, неўзабаве пачне рэалізацыю маладзёжны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і Сусветнага дня бацькоў.

Як паведаміла І сакратар Іўеўскага райкама ГА “БРСМ” Арына Барадынкіна, праект накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці жыхароў рэгіёну. А рэалізавацца ён будзе праз уцягненне моладзі ў добраўпарадкаванне дзіцячых гульнёвых пляцовак.

1 чэрвеня актывісты маладзёжнай арганізацыі, валанцёры займуцца  прывядзеннем у прывабны стан дзіцячай пляцоўкі па вул. Маладзёжнай, каля дома № 28.

 – Мы плануем спачатку навесці на пляцоўцы парадак, штосьці падрамантаваць, пафарбаваць, – расказвае лідар раённай арганізацыі. – Плануецца, што да гэтай работы падключацца работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адным словам,  хочам зрабіць так, каб летняя пара, якую так чакаюць дзеці,  прайшла адмыслова. Усё ж прыемней бавіць час на свежым паветры і на прыгожай пляцоўцы.

І. МІХАЙЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«#Разам з бацькамі!» – пад такой назвай на Іўеўшчыне, ды і ва ўсёй Гродзеншчыне, неўзабаве пачне рэалізацыю маладзёжны праект Беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика