БРСМ арганізаваў Тыдзень дабра і дапамог пажылым людзям. 21.by

БРСМ арганізаваў Тыдзень дабра і дапамог пажылым людзям

04.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты «пярвічак» БРСМ арганізавалі Тыдзень дабра, у рамках якога дапамагалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым малалетнім вязням, адзінокім людзям і пажылым грамадзянам, якія жывуць адны.

БРСМ арганізаваў Тыдзень дабра і дапамог пажылым людзям
"Маладзечанская газета".

Юнакі і дзяўчаты навялі парадак у кватэрах і дамах, на прысядзібных участках, прынеслі прадукты, лекі.

— Гэта своеасаблівая акцыя – прыклад іншым: падлеткам, моладзі, дарослым. Не варта заставацца абыякавымі. І тым больш дапамога актуальная ў сённяшніх рэаліях, — заўважае першы сакратар райкама БРСМ Іна Карпец.

… Гэтыя фотаздымкі зроблены ў вёсцы Асавец. Сюды актывісты «пярвічкі» Чысцінскай СШ прыехалі да 96-гадовай Лідзіі Мушавец. Школьнікі даўно сябруюць з ёю. Ведаюць, што на долю Лідзіі Дарафееўны выпалі выпрабаванні канцлагера.

У мірны час яна шмат гадоў выкладала ў Чысцінскай школе. За работу ёй удзячныя педагогі і вучні розных пакаленняў, яны не забываюць наведваць яе. Лідзія Мушавец жыве адна. Муж, на жаль, даўно пайшоў з жыцця, сын хварэе. Але нягледзячы ні на што, жанчына стараецца захоўваць аптымізм і заўсёды рада ў сваім доме гасцям з добрым сэрцам.

Ірына РАБУШКА.

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/obrazovanie/item/6976-brsm-arganizava-tydzen-dabra-i-dapamog-pazhylym-lyudzyam.html#sigProId4fc60dbe77

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты «пярвічак» БРСМ арганізавалі Тыдзень дабра, у рамках якога дапамагалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым малалетнім вязням, адзінокім людзям і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика