Імем Савелія Аляксеевіча Свідзерскага названа вуліца ў Абчузе . 21.by

Імем Савелія Аляксеевіча Свідзерскага названа вуліца ў Абчузе

04.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


СВІДЗЕРСКІ Савелій Аляксеевіч (23.4.1905 – 13.5.1977)/ Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (29.6.1945).

Нарадзіўся ў вёсцы Дзяньгубка Крупскага раё­на Мінскай вобласці. Член КПСС з 1930 года. З 1923 года працаваў на шахце ў Чалябінску, на прадпрыемстве ў Сталінградзе. У Чырвонай Арміі з 1927 года. Прайшоў шлях ад радавога да камандзіра палка. З 1941 года на Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, Бранскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах.

Удзельнічаў у вызваленні гарадоў Крычаў, Чавусы, Магілёў, іншых населеных пунктаў Беларусі. Полк пад яго камандаваннем асабліва вызначыўся 20 красавіка 1945 года пры фарсіраванні ракі Одэр. Дзякуючы находлівасці, рашучасці і смеласці камандзіра, полк хутка падрыхтаваў сродкі пераправы, паспяхова пераадолеў раку, захапіў плацдарм на яе левым беразе і ўтрымаў яго. Асабістым прыкладам натхняў воінаў, вадзіў іх у рукапашныя схваткі. Да 1953 года служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.

Імем Савелія Аляксеевіча Свідзерскага названа вуліца ў Абчузе; яго імя прысвоена піянерскаму атраду Абчугскай СШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СВІДЗЕРСКІ Савелій Аляксеевіч (23.4.1905 – 13.5.1977)/ Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика