Беларусь зараз знаходзіцца ў дзясятцы краін па колькасці захварэўшых на 1 мільён насельніцтва.

З Варшавы сёння выехала 40 грузавых з 300 тонамі медыцынскага абсталявання і сродкаў аховы, сярод якіх: 30 рэспіратараў, 20 тыс. упаковак лекаў, 5 мільёнаў масак, 250 тыс. літраў дэзінфекцыйнай вадкасці, 50 тыс. каранавірусных тэстаў, 10 тыс. ахоўных камбінезонаў, паведамляе польская амбасада ў Мінску.

Значная частка будзе накіравана ў Гродзенскую вобласць.