Галоўнае свята краіны. 21.by

Галоўнае свята краіны

02.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) мы звярнуліся да жыхароў раёна з просьбай падзяліцца думкамі, што для іх азначае гэтае свята.

Вольга ГАРШКОВА, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Фонд міру”:
– Штогод напярэ­дадні Дня Неза­леж­насці Рэспублікі Беларусь у маёй душы з новай сілай ускалыхваецца пачуццё гонару за наш народ, за дзяржаву, у якой жыву і працую я, а таксама мае дзеці і ўнукі, за тыя станоўчыя змены, якія адбыліся за час незалежнасці краіны.
15 год я ўзначальваю раённую арганізацыю Беларускага Фонду міру, у састаў якой увахо­дзіць каля 90 чалавек, яшчэ больш налічваецца актывістаў – неабыякавых жыхароў Кіраўшчыны, якія заўсёды з інтарэсам уключаюцца ў нашы агульныя патрэбныя і карысныя справы.
Дзейнасць арганізацыі накіравана на ўмацаванне міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, прапаганду і ўвасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму.
Прымаем актыўны ўдзел у рабоце па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Так, наша раённая арганізацыя ўнесла свой уклад у рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі. Я была на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу ў Борках, на якой прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Хочацца адзначыць, што работа праведзена маштабная. Мне, як былому намесніку старшыні райвыканкама, вельмі прыемна, што знайшліся сродкі і магчымасці гэта зрабіць, што актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні вёскі прымалі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Кіраўшчыны, члены грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Мы разам зрабілі дастойную справу дзеля таго, каб жыла памяць аб жудасных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і каб такое больш ніколі не паўтарылася.
Упэўнена, што, дзякуючы свядомасці жыхароў Кіраўшчыны, мы і надалей будзем праводзіць работу па патрыятычным, маральным, духоўным выхаванні насельніцтва і моладзі, стварэнні, захаванні і перадачы агульначалавечых каштоўнасцей будучым пакаленням, прымнажаць поспехі роднай Беларусі, клапаціцца аб міры на зямлі.

Валянціна ТРУШ­КІНА, мнагадзетная маці, аг.Баравіца:
– Мы з мужам Антонам – шчаслівыя бацькі траіх дзетак: 10-гадовага Данііла, 5-гадовага Яўгена і маленькай Аляксандры, якой у лютым споўнілася 3 годзікі.
Гаспадар нашай сям’і
працуе трактарыстам-машыністам у фі­ліяле СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраў­ляючая кам­панія холдынга “Бабруйскаграмаш”, я – у Баравіцкай сельскай бібліятэцы. Жывем у добраўпарадкаваным доме, прадстаўленым гаспадаркай, дзе нам і нашым дзецям утульна і хораша.
Старэйшы сынулька пойдзе ў пяты клас, а сярэдні – у першы, дачушка ходзіць у дзіцячы садок.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы заўсёды адзначаем разам усёй сям’ёй. Адчуваем, што жывем у моцнай квітнеючай краіне, дзе кожнаму ёсць сваё месца.
Нашы дзеці наведваюць школу, дзіцячы садок, дзе створаны неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця іх здольнасцей. А самае галоўнае, што, знаходзячыся на сваіх працоўных месцах, мы з мужам упэўнены, што малыя ў гэты час дагледжаны і агорнуты ўвагай настаўнікаў, выхавальнікаў, усіх тых, хто адказны за абарону іх правоў і інтарэсаў. Для мяне, як маці, гэта вельмі важна.
Выхоўваючы сыноў і дачушку, вучым іх любіць родную Беларусь, цаніць яе незалежнасць і берагчы здабыткі старэйшых пакаленняў.
Напярэдадні важнай для кожнага беларуса даты – 3 ліпеня – хочацца пажадаць усім міру і дабрыні, каб былі здаровымі, асабліва дзеткі.
Любіце нашу радзіму і паважайце яе жыхароў!

Дзмітрый СЦЕ­ПАНОВІЧ, выпускнік СШ №2 імя К.П.Арлоўскага:
– Сёлета завяршылася маё 11-гадовае падарожжа па Краіне ведаў. За час навучання было шмат чаго цікавага і незвычайнага, у памяці засталіся толькі добрыя моманты са школьнага жыцця.
Я вельмі ўдзячны былому класнаму кіраўніку В.В.Яскевіч за тое, што яна была ініцыятарам экскурсій па розных гарадах Беларусі. Разам з класам мы наведалі шмат памятных мясцін, пазнаёміліся са славутасцямі краіны.
Будучую прафесію планую звязаць з экалагічнай галіной. Пытанні экалогіі, абароны навакольнага асяроддзя – на першым плане сярод глабальных прыярытэтаў сусветнай супольнасці.
Хочацца часцей размаўляць пра экалагічныя праблемы, сваім асабістым прыкладам падштурхоўваць людзей берагчы прыродную прыгажосць нашай зямлі. Захаванне і аздараўленне навакольнага асяроддзя – гэта неад’емная ўмова ўстойлівага развіцця і якасці жыцця.
Прыемна жыць у нашай квітнеючай, чыстай і прыгожай Беларусі! Трэба берагчы і прымнажаць гэтыя здабыткі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) мы звярнуліся да жыхароў раёна з просьбай падзяліцца думкамі, што для іх азначае гэтае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика