Стартавала датэрміновае галасаванне. Галоўнае – зрабіць адказны выбар!. 21.by

Стартавала датэрміновае галасаванне. Галоўнае – зрабіць адказны выбар!

04.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 

 

З сённяшняга дня на выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь распачалося датэрміновае галасаванне. Роўна з дзесяці раніцы адкрыўся і Ленінскі ўчастак № 33, на якім пабывала карэспандэнт “Дзянніцы”. Тут валадарыла прыўзнятая і святочная атмасфера. Члены камісіі прыветна сустракалі першых ахвотнікаў выканаць свой грамадзянскі абавязак. Адведзенае месца занялі і назіральнікі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, прафсаюза работнікаў адукацыя і навукі, БРСМ.

 


 

-- Магчымасць датэрмінова прагаласаваць – гэта вельмі зручна. Дый не бачу асаблівай розніцы, калі апускаць бюлетэнь у урну: галоўнае зрабіць свой выбар адказна і ўзважана, -- лічыць малады чалавек, рабочы графік якога не дазваляе прыйсці на выбары ў асноўны дзень галасавання.

 

Ва ўтульнае памяшканне СШ №1 г. Шчучына, дзе ўсё створана для зручнасці выбаршчыкаў, заходзяць людзі розных узростаў, працягваюць пашпарт членам камісіі, ставяць аўтограф і дату, ужо з атрыманым бюлетэнем праходзяць у кабіну для галасавання.

 


 

Літаральна за паўгадзіны работы ўчастка празрыстая ўрна пачынае паступова напаўняцца.  Працэс праходзіць арганізавана, у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы.

 

Падчас датэрміновага галасавання ўсе ўчасткі, да 8 жніўня ўключна,  працуюць з 10 да 14 гадзін, а пасля абеду з 16.00 да 19.00. Нагадаем, што асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 9 жніўня.

 


 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    З сённяшняга дня на выбарах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь распачалося датэрміновае галасаванне. Роўна з дзесяці раніцы адкрыўся і Ленінскі ўчастак №...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика