Музыканты этно-трио «Троица» записали клип у стен Троицкой церкви в Березовце. 21.by

Музыканты этно-трио «Троица» записали клип у стен Троицкой церкви в Березовце

08.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь – краіна багатая на гістарычныя помнікі і незвычайныя мясціны. Ёсць такія сведкі мінуўшчыны і ў вёсцы Беразавец Карэліцкага раёна. Гэта рэшткі Троіцкай царквы. Сёлета ў храм прыехала этна-трыа “Троіца” са здымачнай камандай, каб запісаць кліп на песню са свайго апошняга альбома. Расказаць пра калектыў, яго творчыя планы мы папрасілі заснавальнiка гурта Івана Кірчука.


– Скажыце, калі ласка, колькі гадоў ужо існуе ваш гурт, ці часта вы ездзіце з выступленнямі?

– Па-першае, хочацца сказаць, што этна-трыа “Троіца” спаўняецца 21 год. За гэты час мы паўдзельнічалі ўжо ў больш чым за сто міжнародных фестывалях ад Малазіі да Чылі, у мінулым годзе былі ў Канадзе. Я сам пачаў займацца фальклорам у 1980 годзе ва ўніверсітэце культуры. Шмат цікавага матэрыялу збіраў з пачутых гісторый і экспедыцый. Я стварыў некалькi музычных калектываў, зенітам з якіх стаў “Троіца”, а яшчэ монаспектакль «Дарожка”, у якім я спяваю, граю, распавядаю, “нараджаюся” і “паміраю”. Але ў Беларусі мы разам яшчэ не рабілі такіх праектаў, гэта вялікі затратнік, бо ў нас няма сістэмы правядзення фальклорных выступаў на адпаведным узроўні. Беларускія фальклорныя фэсты збіраюць па пяць-шэсць тысяч слухачоў, калі ў другіх краінах часцей за ўсё збіраецца больш за 60 тысяч чалавек. У нас даволі няшмат відэаматэрыялу, кліпаў мясцовага характару, таму вырашылі запісаць такі ролік.


 


 

– Чаму выбралі для запісу кліпа менавіта гэтую мясціну?

– Мы родныя з гэтай зямлёй, наша музыка пабудавана на народных песнях, на псалмах. Юрый Дзімітрыеў, наш гітарыст, нарадзіўся ў Карэліцкім раёне, каля святого возера Свіцязь, у вёсцы Варонча. Я сам нарадзіўся ў горадзе Ліда, таксама недалёка адсюль. Звязвае нас тое, што ў музыцы этна-трыа “Троіца” шмат старадаўніх беларускіх песень, дарэчы, альбом “Цар-агонь”, які нядаўна выйшаў. Мы выконваем некалькі песень, псалмы, звязаныя з рэлігійнай тэматыкай, з народнымі святамі і абрадамі. Таму нам хацелася неяк зафіксаваць мясцовы матэрыял, гістарычныя помнікі. Яшчэ ў дзяцінстве, калі мне было 8 гадоў, у вёсцы Радзівонішкі ў Лідскім раёне я быў у разбуранай царкве і захаваў адтуль абраз Маці Боскай. А потым, калі царква ўжо адбудавалася, я яго вярнуў. Мне хочацца, каб наш выступ дапамог звярнуць увагу і аднавіць гэтую царкву. Хацелася б, каб людзі зноў пачалі ў ёй збірацца, каб там праводзілі фэсты і іншыя мерапрыемствы. Можна рабіць духоўныя фестывалі. Напрыклад, мы прымалі ўдзел у фестывалі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA, які праходзіў у вёсцы Белая Царква Віцебскай вобласці. Там ёсць разбураная царква, у ёй працуюць харавыя калектывы, спяваюць акадэмічна. У нашым стылі гэта рабіць больш складана, бо ў нашай музыкі жанр фолк-ф’южн або сплаў. Мне здаецца, калі гэта ўсё прыгожа адбудуецца і людзі будуць глядзець, натхняцца, то адновіцца гэтае святое месца. Мы будзем зараз выконваць некалькі песень. Напрыклад, файную кампазіцыю “Тры янгалы”, на яе зняты анімацыйны мультфільм, які праглядзела амаль сто тысяч гледачоў.




Наталля САКАЛЯНСКАЯ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь – краіна багатая на гістарычныя помнікі і незвычайныя мясціны. Ёсць такія сведкі мінуўшчыны і ў вёсцы Беразавец Карэліцкага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика