Мінскія камунальнікі спалілі мурал з гербам "Пагоня". 21.by

Мінскія камунальнікі спалілі мурал з гербам "Пагоня"

24.09.2020 15:29 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Мінскія камунальнікі спалілі мурал з гербам "Пагоня"
У Мінску спалілі мурал з "Пагоняй" / кадр з відэа

Незвычайным спосабам вырашылі змагацца з муралам на трансфарматарнай будцы ў двары на вуліцы Багдановіча ў Мінску. Каб знішчыць выяву герба "Пагоня", камунальнікі выкарысталі гарэлку на прапане, піша TUT.by.

Выява з'явілася каля дома №108 па вуліцы Багдановіча не пазней за 22 верасня. А ўжо 24-га камунальнікі прыйшлі з гарэлкай, каб спаліць малюнак. 

Муралы з нацыянальнымі сімваламі і палітычныя лозунгі актыўна з'яўляюцца ў Мінску на трансфарматарных будках і іншых пабудовах ужо больш за месяц. Мурал з Дыджэямі Перамен нават стаў своеасаблівым сімвалам. Дагэтуль камунальнікі звычайна зафарбоўвалі выявы. 

Дарэчы, герб "Пагоня" ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску спалілі мурал з "Пагоняй" / кадр з відэа Незвычайным спосабам вырашылі змагацца з муралам на трансфарматарнай будцы ў двары на вуліцы Багдановіча ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика