У Новай Баравой затрымалі мужчын, якія запенілі машыну жонкі міліцыянта. 21.by

У Новай Баравой затрымалі мужчын, якія запенілі машыну жонкі міліцыянта

29.09.2020 19:59 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У Новай Баравой затрымалі мужчын, якія запенілі машыну жонкі міліцыянта
Пяцёра мінчукоў сапсавалі машыну жонцы міліцыянта / кадр з відэа

У Новай Баравой пад Мінскам пяцёра мужчын пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта. Здарэнне адбылося ўначы 29 верасня, паведамляе прэс-служба МУС. Пяцярых мінчукоў ва ўзросце ад 28 да 39 гадоў затрымлівалі аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (СОБР).

Паведамляецца, што мужчыны пракалолі шыны ў аўто, запенілі мантажнай пенай дзверы, залілі фарбай кузаў. У тлумачэнні на міліцэйскім роліку адзін з іх кажа, што яны даведаліся, што аўтамабіль належыць міліцыянту, які вызначыўся сваёй жорсткасцю.

Раней да крымінальнай адказнасці затрыманыя не прыцягваліся. Адзін з іх беспрацоўны, астатнія — два развозчыкі піцы, трэнер па каратэ і супрацоўнік метро.

На відэа, якое апублікавала БЕЛТА ў сваім Telegram-канале бачна, што мужчын затрымлівалі са стралянінай. На іншым відэа бачна, як чалавек з акрываўленай галавой кажа, што памыліўся ў палітычных поглядах. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяцёра мінчукоў сапсавалі машыну жонцы міліцыянта / кадр з відэа У Новай Баравой пад Мінскам пяцёра мужчын пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта. Здарэнне адбылося...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика