У метро пажылы пасажыр ударыў хлопца электрашокерам за налепку з "Пагоняй". 21.by

У метро пажылы пасажыр ударыў хлопца электрашокерам за налепку з "Пагоняй"

20.11.2020 20:51 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У метро пажылы пасажыр ударыў хлопца электрашокерам за налепку з "Пагоняй"
Канфлікт у метро / кадр з відэа

Канфлікт паміж двума пасажырамі ў мінскім метро трапіў на відэа: адзін ужыў супраць другога электрашокер. 

Зранку 20 лістапада хлопец наклеіў у вагоне налепку з гербам "Пагоня". Гэта не спадабалася іншаму пасажыру — пажылому мужчыну. 

"Пажылы мужчына ўстаў, выхапіў у яго налепку і паклаў у сумку. Хлопец наклеіў зноў — ужо вышэй. Пажылы пасажыр зноў устаў і спрабаваў зняць налепку, але не атрымалася. Пачаў злавацца і патрабаваць у хлопца, каб той зняў сам — ён адмовіўся. Пасля гэтага мужчына выкарыстаў электрашокер", — распавядае парталу TUT.by відавочца.

На станцыі "Купалаўскай" хлопец выскачыў з вагона, а пажылы пабег за ім і крычаў, каб таго затрымалі. Людзі на пероне не ведалі, што здарылася, таму адзін мужчына дапамог затрымаць хлопца. Маладога чалавека перадалі ахове метро.

Відавочцы кажуць, што хлопец не быў агрэсіўным, хутчэй спалоханым.

У мінскім метрапалітэне журналістам пацвердзілі, што канфлікт на станцыі "Купалаўскай" узнік у 10:12 раніцы. Пажылы чалавек прывёў да службы бяспекі юнака. 

"Заявіў, што той паводзіў сябе па-хамску, неадэкватна. Маладога чалавека правялі ў асобнае памяшканне, а пажылы не стаў чакаць разбору і проста сышоў. Нашы супрацоўнікі пагаварылі з хлопцам, ён сваіх даных не хаваў, да пажылога чалавека ў яго не было прэтэнзій", — кажуць у метро.

Паколькі канфлікт быў вырашаны на месцы, да міліцыянтаў супрацоўнікі метрапалітэна не звярталіся.

Дарэчы, герб "Пагоня" ўнеены ў Дзяржаўны спіс гсіторыка культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канфлікт у метро / кадр з відэа Канфлікт паміж двума пасажырамі ў мінскім метро трапіў на відэа: адзін ужыў супраць другога электрашокер.  Зранку 20 лістапада...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика