Канцэрт хору «Унiя» ў Чырвоным касцёле (видео). 21.by

Канцэрт хору «Унiя» ў Чырвоным касцёле (видео)

21.11.2020 19:17 — Разное | Onliner  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Onliner

Сёння ў 20:00 Беларускі фонд культурнай салідарнасці ладзіць адмысловы эфір «LIVE: Мужчынскі хор УНІЯ», у межах якога будзе прэзентаваны кліп «Лётае арол» і паказаны канцэрт у Чырвоным касцёле.

Мужчынскі хор «Унiя» адрадзіў традыцыю беларускага мужчынскага камернага спеву. За 30 год існавання калектыў выканаў больш за 200 твораў розных эпох: ад царкоўных спеваў XV—XVII стст. да ўласных апрацовак класічных рок-хітоў.

Альбом «Лірыка змагання» (1998) — адзін з галоўных здабыткаў у гісторыі беларускай музыкі. Гэты альбом натхніў вядучых рок-музыкаў на стварэнне супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут».

Афіцыйнае прызнанне да хору прыйшло пасля перамогі на першым фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 1993 годзе. Хор запрасілі на працу ў Магілёўскую філармонію, але на пачатку 2000-х пазбавілі дзяржаўнай падтрымкі. Некалькі разоў хор прыпыняў дзейнасць і адраджаўся.

Чарговая рэінкарнацыя «Уніі» адбылася ўлетку 2020 года. Хор даў два канцэрты — вулічны каля філармоніі і ў Чырвоным касцёле. Саліст Дзяніс Іваноў быў затрыманы проста на працы і асуджаны на 15 сутак, дырыжор Павел Гонца быў выкліканы на допыт, правёў тры ночы на Акрэсціна і атрымаў штраф 810 рублёў, вядучы саліст Аляксандр Шык быў асуджаны на 15 сутак, цяпер у яго могуць адабраць непаўналетняга сына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў 20:00 Беларускі фонд культурнай салідарнасці ладзіць адмысловы эфір «LIVE: Мужчынскі хор УНІЯ», у межах якога будзе прэзентаваны кліп «Лётае арол» і паказаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика