Машына ДАІ, якая суправаджала аўтазак, збіла пешаходаў. 21.by

Машына ДАІ, якая суправаджала аўтазак, збіла пешаходаў

23.11.2020 08:55 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Машына ДАІ, якая суправаджала аўтазак, збіла пешаходаў
Машына ДАІ ў Мінску збіла пешаходаў / прэс-служба ДАІ

22 лістапада ў Мінску машына ДАІ, якая суправаджала аўтазак, збіла дваіх пешаходаў. ДТЗ адбылося на пераходзе на праспекце Жукава. 

Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў сваім ТГ-канале, аўтамабіль ехаў з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавым сігналам. Паводле звестак ДАІ, мужчына і жанчына пераходзілі вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, але праігнаравалі сігналы ДАІ. У выніку адбылося ДТЗ. 

Мужчына пры гэтым не пацярпеў. Жанчыну даставілі ў медустанову, дзе ў яе дыягнаставалі сіняк галёнкі. Пасля гэтага яе адпусцілі дадому.

У міліцыі паведамляюць, што здарэнне адбылося каля 16:10. У гэты час на вуліцы яшчэ светла. Аднак на фатаздымках, падпісаных "Фота з месца ДТЗ у момант афармлення" паказаны глыбокі вечар. 

У ДАІ падкрэсліваюць, што іх машына заставалася на месцы ДТЗ да заканчэння неабходных мерапрыемстваў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машына ДАІ ў Мінску збіла пешаходаў / прэс-служба ДАІ 22 лістапада ў Мінску машына ДАІ, якая суправаджала аўтазак, збіла дваіх пешаходаў. ДТЗ адбылося на пераходзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by